Пісталет Макарава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пісталет Макарава
{{{апісанне выявы}}}
Апісанне
Тып: самазарадны пісталет
Краіна: СССР
Гісторыя мадэлі
Канструктар: М.Ф.Макараў
Стварэнне прататыпу: 1948
Серыйны выпуск: 1951-
Выраблялася: Іжэўскі механічны завод
Характарыстыкі
Маса, кг:
  • 0.73 (без боезапаса)
  • 0.81 кг (з боезапасам)
Даўжыня, мм: 161,5 мм
Даўжыня ствала, мм: 93,5 мм
Шырыня, мм: 30,5 мм
Вышыня, мм: 126,75 мм
Калібр, мм: 9 мм
Патроны: 9×18 мм
Прынцып дзеяння: вольны затвор
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона

Пісталет Макарава (ПМ, індэкс ГРАУ — 56-А-125) — 9-мм самазарадны пісталет, распрацаваны савецкім канструктарам Мікалаем Фёдаравічам Макаравым у 1948 годзе. Пісталет Макарава з 1951 года да гэтага часу служыць асабістай зброяй у шматлікіх пост-савецкіх узброеных сілах і паліцыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1947—1948 гадах у СССР праводзіўся конкурс на новы кампактны пісталет для старшага каманднага складу Савецкай арміі. Пісталет ТТ і тым больш рэвальвер сістэмы Нагана лічыліся састарэлымі ўзорамі. Апроч таго, было вырашына ўвесці ў войскі два пісталеты: даўгаствольны аўтаматычны для лінейных афіцэраў (ім стаў аўтаматычны пісталет Стэчкіна) і малагабарытны — для старшых афіцэраў і як «зброя мірнага часу». Па ўмовах конкурсу патрабавалася стварыць пісталет з вольным замком і самаўзводным ударна-спускавым механізмам. У якасці адпраўной кропкі канструктарам прапанаваўся добра сябе зарэкамендавалы Walther PP, што выпускаўся з 1929 года. Спачатку патрабавалася прадставіць два ўзоры — у калібрах 7,65 мм і 9 мм, пазней спыніліся на зноў створаным 9-мм патроне 9×18 мм ПМ, магутнейшым (энергія кулі 300 Дж), чым патрон 9×17 мм, які выкарыстоўваўся ў «Walther PP». Куля такога патрона валодае лепшым спыняючым дзеяннем, чым куля патрона 7,62×25 мм ТТ, нягледзячы на меншую магутнасць. Умераная магутнасць патрона дазваляе скарыстаць канструкцыю з нерухомым ствалом і вольным замком.

Свае распрацоўкі на конкурс прадставілі Ф. В. Токараў, С. Г. Сіманаў, С. А. Каровін, І. Я. Сцечкін, К. А. Барышаў, П. В. Ваяводзін, І. І. Ракаў, А. А. Клімаў, Г. В. Сяўругін, А. І. Лабанаў, Н. Ф. Макараў. Усе канструкцыі па памерах, кампаноўцы і будове былі падобныя да нямецкага прататыпа. Разам з савецкімі распрацоўкамі таксама выпрабоўваліся па конкурснай праграме Walther PP, Mauser HSc, Sauer 38H, Beretta M1934 і FN model 1910/22. Па сукупнасці характарыстык пераможцам быў прызнаны пісталет Макарава, але было рэкамендавана ўнесці шэраг змен у канструкцыю.

У 1951 годзе пісталет Макарава пад пазначэннем ПМ быў прыняты на ўзбраенне для войска і праваахоўных органаў СССР.

У космасе[правіць | правіць зыходнік]

Пісталет Макарава меўся ў кладцы маёмасці і абсталявання касманаўта на кожным касмічным караблі «Усход», гэта значыць менавіта ён стаў першай стралковай зброяй, якая пабывала ў космасе).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]