Вольшыца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольшыца
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 160 м
Даўжыня 3,32 км
Шырыня 1,9 км
Плошча 3,98 км²
Аб’ём 4,97 км³
Даўжыня берагавой лініі 9,75 км
Найбольшая глыбіня 2,7 м
Басейн
Плошча вадазбору 109 км²
Упадаюць рака Сергуч
Выцякаюць рака Сергуч
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вольшыца (Беларусь)
Вольшыца
Вольшыца
Вольшыца (Віцебская вобласць)
Вольшыца
Вольшыца
Map

Во́льшыцавозера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сергуч (прыток Бярэзіны), за 40 км на ўсход ад горада Докшыцы, на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Плошча паверхні 3,98 км². Даўжыня 3,32 км, найбольшая шырыня 1,9 км. Даўжыня берагавой лініі 9,75 км. Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя 1,3 м. Аб'ём вады 4,97 млн. м³. Плошча вадазбору 109 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны і берагі нізкія, забалочаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелямі, месцамі ілам. Празрыстасць вады да дна. Возера дыстрафіруючае. Моцна зарастае. Праз возера працякае рака Сергуч і злучае яго з возерам Плаўна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн., 2007.
  • Мельнікаў А. К. Вольшыца // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)