Ворвань
Выгляд
Ворвань — тлушч, здабыты з марскіх жывёл (кіта, цюленя) або рыб. Ужываўся ў гарбарстве, шавецтве і рымарстве для жыроўкі скур і ботаў. У Беларусі ворвань выкарыстоўвалі гарадскія і местачковыя рамеснікі. Вясковыя гарбары і рымары карысталіся звычайна бярозавым дзёгцем.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ворвань // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ворвань