Ікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Востраў Ікі)
Перайсці да: рух, знайсці
Ікі
Iki in Nagasaki Prefecture Ja.svg
33°47′ пн. ш. 129°43′ у. д.HGЯO
Акваторыя Цусімскі праліў
Краіна Flag of Japan.svg Японія
Рэгіён Прэфектура Нагасакі
Ікі (Японія)
Ікі
Ікі
Плошча 138,5 км²
Насельніцтва 30 897 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 223,083 чал./км²
Commons-logo.svg Ікі на Вікісховішчы

Ікі (яп.: 壱岐島 Ікі-но сіма?) — японскі востраў у Цусімскім праліве, у 20 км ад берагоў Кюсю; адміністрацыйна ўваходзіць у прэфектуру Нагасакі. Галоўны населены пункт на востраве — горад Ікі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ікі — вулканічны востраў у Цусімскім праліве паміж Цусімай і Кюсю. Плошча вострава — 138,5 км²; максімальная адлегласць ад паўночнага берага да паўднёвага — 17 км, ад заходняга да ўсходняга — 15 км. Найвышэйшы пункт — патухлы вулкан Такэнацудзі (яп.: 岳ノ辻?), 213 м над узроўнем мора. Апошняе вывяржэнне Такэнацудзі было 0,6—0,9 мільёнаў гадоў назад[1]; тым не менш, на востраве існуюць гарачыя крыніцы.

Дзякуючы галіне цёплай плыні Курасіа, на Ікі мякчэйшы клімат, чым на асноўных астравах Японіі на той жа шыраце.

Зноскі

  1. Nagaoka Shinji, Nakagawa Hideaki. Eruptive History of Takenotsuji Volcano in the Iki Island, Western Japan // Bulletin of Faculty of Education, Nagasaki University. — 2003. — № 69. — ISSN 1345-1359.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]