Паган (востраў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Востраў Паган)
Перайсці да: рух, знайсці
Паган
Mariana Islands - Pagan.PNG
18°06′ пн. ш. 145°43′ у. д.HGЯO
Архіпелаг Марыянскія астравы
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of the Northern Mariana Islands.svg Паўночныя Марыянскія астравы
Паган (востраў) (Ціхі акіян)
Паган
Паган
Плошча 47,23 км²
Найвышэйшы пункт 570 м
Насельніцтва (2010) 0 чал.
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Commons-logo.svg Паган на Вікісховішчы

Пага́н (англ. Pagan) — востраў у складзе Марыянскіх астравоў. Частка тэрыторыі Паўночныя Марыянскія астравы. Плошча — 47,23 км². З 1981 г. незаселены.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў быў населены каля 3 тыс. гадоў таму продкамі чамора. У XVI—XIX стст. належыў Іспаніі. У 18991914 гг. — Германіі. У 19141944 гг. кантраляваўся Японіяй. Японцамі на Пагане была пабудавана буйная ваенная база (каля 2500 чал.). У 1944 г. захоплены ЗША.

У 1981 г. з-за актыўнасці мясцовага вулкана насельніцтва (некалькі дзесяткаў чалавек) было эвакуіравана.

У 2011 г. Японія прапанавала стварыць на Пагане звалку для смецця, якое ўтварылася ў выніку цунамі 2011 г. Існуюць планы амерыканскага камандвання па размяшчэнню на востраве ваеннага палігона для выпрабавання балістычных ракет.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Паган — пяты па велічыні востраў Марыянскіх астравоў. Мае вулканічнае паходжанне, складзены двума паўночным і паўднёвым стратавулканамі. Конус паўночнага вулкана Паган — вышэйшая кропка вострава (570 м). Яго кальдэра дасягае 7 км ў дыяметры. З XVII ст. ён застаецца актыўным. Асабліва моцнае вывяржэнне 1981 г. прымусіла ўлады эвакуіраваць насельніцтва. Лава разбурыла мясцовую авіяпаласу.

Значная частка вострава пакрыта попелам і іншымі прадуктамі вывяржэння. Але на паўднёвай частцы і на ўзбярэжжы захаваліся багатая расліннасць і жывёльны свет (пераважна птушкі, кажаны, крабы, а таксама здзічэлая свойская жывёла).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]