Крабы
Выгляд
| Крабы | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Eriphia verrucosa | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Brachyura Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Кра́бы, або кароткахво́стыя ра́кі (Brachyura) — інфраатрад дзесяціногіх ракападобных.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шырыня галавагруднага шчыта (карапакса) 2-60 см. Галава маленькая, у паглыбленні пад краем карапакса. Вочы фасетачныя. 1-я пара хадзільных ног мае клюшні. Брушка кароткае, падагнутае пад сківіцагрудзі. Брушныя канечнасці ў самца (1-2 пары) зменены ў капулятыўны орган, у самкі (4 пары) служаць дяя выношвання ікры.
Некаторыя крабы могуць мяняць афарбоўху цела. Здольныя да аўтатаміі і рэгенерацыі канечнасцей.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Вядома больш за 4000 відаў. Пашыраны ў морах, прэсных водах і на сушы, пераважна ў тропіках.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Кормяцца пераважна беспазваночнымі.
Усе крабы, акрамя прэснаводных, размнажаюцца ў моры. Развіццё з метамарфозам.
Промысел
[правіць | правіць зыходнік]Аб’екты промыслу.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Крабы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 441—442. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Крабы // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)