Даўжыня цела да 14 см. Зубы дробныя, вострыя. Зрок развіты слаба. Арыентуюцца ў прасторы з дапамогай рэхалакацыі. Гетэратэрмныя (у перыяд спакою тэмпература цела залежыць ад тэмпературы асяроддзя). Ва ўмовах умеранага і халоднага клімату зімой упадаюць у спячку, некаторыя мігрыруюць.