Паўднёвы Пагай

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Востраў Паўднёвы Пагай)
Перайсці да: рух, знайсці
Паўднёвы Пагай
October 2010 Sumatra Earthquake.png
3°00′ пд. ш. 100°20′ у. д.HGЯO
Акваторыя Індыйскі акіян
Краіна Flag of Indonesia.svg Інданезія
Плошча 900 км²
Насельніцтва 10 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 11,111 чал./км²

Паўднёвы Пагай (індан.: Pagai Selatan) — востраў у Індыйскім акіяне ў групе астравоў Ментавай. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча - 900 км². Насельніцтва (2000 г.) - каля 10 тыс. чал.

Востраў знаходзіцца прыкладна ў 130 км на захад ад Суматры. Мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральную частку займаюць камяністыя ўзгоркі. Самы высокі ўзгорак Гунунг-Мунтай дасягае 302 м.

Каля вострава назіраецца моцная сейсмічная актыўнасць. Вялікія землятрусы з чалавечымі ахвярамі адбыліся ў 1797 г., 1833 г., 2007 г., 2010 г.

Клімат трапічны вільготны. Захаваліся рэшткі дажджавых лясоў з эндэмічнай флорай і фаўнай.

Насельніцтва складаецца з ментавайцаў і перасяленцаў з Суматры, якія займаюцца пераважна сельскай гаспадаркай і гандлем. Развіваецца турызм. Востраў набывае ўсё большую папулярнасць сярод прыхільнікаў сёрфінгу.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]