Перайсці да зместу

Землетрасенне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Землятрус)
Эпіцэнтры землетрасенняў (1963—1998)
Наступствы катастрафічнага землетрасення ў Сан-Францыска, ЗША у 1906 годзе.

Землетрасенне, землятрус — падземныя штуршкі і ваганні зямной паверхні, якія ўзнікаюць у выніку раптоўных, амаль імгненных разрываў і змяшчэнняў мас горных пародаў у зямной кары і ў верхняй частцы мантыі Зямлі.

Месца ўзнікнення штуршкоў, ачаг землетрасення, звычайна знаходзіцца на глыбіні ад 5—10 да 500—600 км. Энергія землетрасення вызначаецца ў магнітудах. Уздзеянне на зямную паверхню, сіла землетрасення, вызначаецца ў балах.

На зямной паверхні землетрасенні распаўсюджаныя нераўнамерна, і часцей за ўсё назіраюцца ў глыбакаводных жолабах, на ціхаакіянскіх астравах і ўзбярэжжы, у Альпійска-Гімалайскім горным поясе Еўразіі, у месцах глыбокіх упадзін сушы (возера Байкал, вобласць Усходне-Афрыканскіх азёраў).

Назіранні за землетрасеннямі вядуць сейсмічныя станцыі, вывучаюцца землетрасенні ў сейсмалогіі.

Працэсы, якія адбываюцца пры моцных землятрусах

[правіць | правіць зыходнік]
Распаўсюджванне хваляў цунамі на Ціхім акіяне (2011).

Землятрус пачынаецца з разрыву і перамяшчэння горных парод у глыбіні Зямлі. Гэта месца называецца агменем землятрусу або гипоцентр ым. Глыбіня яго звычайна бывае не больш за 100 км, але часам даходзіць і да 700 км. Па глыбіні ачага адрозніваюць нармальныя (70-80 км), прамежкавыя (80-300 км) і глыбокія землятрусу (больш за 300 км) [1].

Некаторыя вядомыя і значымыя ў гісторыі чалавецтва землетрасенні: землетрасенне ў Малой Азіі, 1201, землетрасенне ў Кітаі, 1556, землетрасенне ў Далмацыі, 1667, Лісабонскае землетрасенне, 1755, землетрасенне ў Японіі, 1923, землетрасенне ў Чылі, 1960, землетрасенне ў Перу, 1970, Таньшанскае землетрасенне, 1976, землетрасенне каля Суматры, 2004, землетрасенне ў Японіі, 2011.

Зноскі

  1. Геологический словарь — М.: Недра, 1973