Рысіры

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Востраў Рысіры)
Перайсці да: рух, знайсці
Рысіры
Rishiri be.gif
45°11′ пн. ш. 141°15′ у. д.HGЯO
Акваторыя Японскае мора
Краіна Flag of Japan.svg Японія
Плошча 183 км²
Насельніцтва 5 102 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 27,88 чал./км²
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Commons-logo.svg Рысіры на Вікісховішчы

Рысіры (яп.: 利尻島) — востраў у Японскім моры каля паўночна-заходняга ўзбярэжжа вострава Хакайда. Тэрыторыя - 183 км². Насельніцтва (2013 г.) - 5102 чал.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Рысіры месціцца ў 14,6 км на паўднёвы ўсход ад суседняга вострава Рэбун і ў 19,7 км на захад ад паўночна-заходняга ўзбярэжжа Хакайда. Даўжыня - 18,2 км, шырыня - 13,9 км.

Рысіры мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральную частку вострава займае вулкан Рысіры (1721 м), які з-за знешняга падабенства на Фудзіяму часцяком называюць Рысіры-Фудзі. Нездарма, на мове айнаў назва вострава азначае "высокае месца". З адгор'яў вулкана сцякаюць рака і некалькі ручаёў, ля яго падножжа ёсць два невялікія возеры.

На ўзбярэжжы вострава захаваліся лясы. Ён уваходзіць у склад нацыянальнага парка Рысіры - Рэбун - Сарабецу.

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Турызм з'яўляецца асновай эканомікі Рысіры. Вандроўнікі прыязджаюць пераважна ў летні сезон для азнаямлення з мясцовай і прыродай і наведвання вяршыні вулкана Рысіры. На поўначы вострава знаходзіцца аэрапорт і марскі порт Асідамары, дзе дзейнічаюць паромныя пераправы на Рэбун і Хакайда.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]