Вудстак (Англія)
Jump to navigation
Jump to search
| ||||||||||||
Ву́дстак (англ.: Woodstock) — невялікі гарадок у Англіі (графства Оксфардшыр). Знаходзіцца ў 12 кіламетрах паўночней Оксфарда. Невялікая рэчка Глім падзяляе горад на стары і новы Вудстак.
Горад вядомы галоўным чынам дзякуючы размешчанаму на яго ўскраіне палацу Бленхейм, дзе ў 1874 годзе нарадзіўся Уінстан Чэрчыль.
Назва Вудстак мае англа-саксонскае паходжанне і азначае: прасвет, паляна ў лесе.
Цікавы замак Вудстака, рэха ў якім выразна паўтараецца 17 раз.