Вулкан Галаўніна
Выгляд
Вулкан Галаўніна | |
---|---|
руск. Вулкан Головнина | |
43°50′38″ пн. ш. 145°30′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Размяшчэнне | востраў Кунашыр, Курыльскія астравы |
Горная сістэма | Вялікая Курыльская града |
Форма вулкана | кальдэра |
Апошняе вывяржэнне | 1848 |
Вышыня вяршыні | 541 м [1][2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вулкан Галаўніна́ (руск.: Вулкан Головнина́[3]) — актыўны вулкан у Расіі, на востраве Кунашыр. Названы ў гонар рускага мараплаўца, віцэ-адмірала В. М. Галаўніна.
Вулкан знаходзіцца ў паўднёвай частцы вострава Кунашыр, на тэрыторыі Дзяржаўнага прыроднага запаведніка «Курыльскі» і з’яўляецца самым паўднёвым на Курыльскіх астравах. Па тыпу — вулкан-кальдэра. Кальдэру шырынёй да 4,7 км акружае грэбень вышынёй да 541[1][2] (да 547[3]) м. На дне кальдэры знаходзяцца 4 купалы і 2 кратары выбуху. У адным з кратараў возера Кіпячае, у паўночна-ўсходняй частцы кальдэры — возера Гарачае.
Апошняе вывяржэнне вулкана адбылося ў 1848[3][4] годзе. У цяперашні час ён знаходзіцца ў стане фумарольнай і тэрмальнай актыўнасці.
Зноскі
- ↑ а б Активные вулканы Курильских островов — краткое описание // SVERT — Sakhalin Volcanic Eruption Response Team Архівавана 4 ліпеня 2009. (руск.)
- ↑ а б Остров Сахалин. Курильские острова // Национальный атлас России (руск.)
- ↑ а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 118. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ Tomariyama [Golovnin] // Global Volcanism Program (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 118. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Активные вулканы Курильских островов — краткое описание // SVERT — Sakhalin Volcanic Eruption Response Team Архівавана 4 ліпеня 2009. (руск.)
- Tomariyama (Golovnin) // Global Volcanism Program (англ.)
- Вулкан Головнина // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (англ.)
- Остров Сахалин. Курильские острова // Национальный атлас России (руск.)
- Федеральное государственное бюджетное учреждение Государственный природный заповедник «Курильский» (руск.)