Вуліца Багдана Хмяльніцкага (Віцебск)
Вуліца Багдана Хмяльніцкага Віцебск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Віцебск |
Ранейшыя назвы | Сянны бульвар, Пралетарскі бульвар, Ласаля |
Вуліца Багдана Хмяльніцкага — вуліца ў цэнтральнай частцы Віцебска, у Кастрычніцкім раёне. Першапачаткова вуліца называлася Сянны бульвар (перайменаваны 28 студзеня 1919 года ў Пралетарскі, а ў 1954 годзе названы ў гонар запарожскага гетмана Хмяльніцкага). У 1922 годзе была перайменавана ў гонар нямецкага эканаміста Ласаля.
Працягласць вуліцы ад плошчы Перамогі да вуліцы Гогаля складае 685 м. Забудова ў раёне вуліцы існуе з XVIII стагоддзя. Да вайны была забудавана 1-2-павярховымі дамамі, пасляваенная забудова (1950—1970) 2-5-павярховымі будынкамі. Праезжая частка вуліцы па сярэдзіне падзелена бульварам. На сваім працягу вуліца перасякаецца з вул. Праўды. Да вуліцы прымыкаюць вуліца Шубіна, вуліца Шрадэра і Авіяцыйны завулак.
3 ліпеня 1944 года, у гонар вызвалення горада, на Сянной плошчы быў праведзены парад партызан.
У 1940-х-1970-х гадах бульвар Хмяльніцкага ўпрыгожваў помнік Багдану Хмяльніцкаму.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1