Вуліца Валадарскага (Віцебск)
{{{назва}}} Віцебск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Віцебск |
Назва ў гонар | В. Валадарскі |
Вуліца Валадарскага — вуліца ў паўночнай частцы Віцебска ў Кастрычніцкім раёне. Перайменавана ў 1927 годзе ў гонар рэвалюцыйнага дзеяча В. Валадарскага.
Гістарычныя назвы: Нова-Пятроўская (участак ад пачатку вуліцы да скрыжавання з сучаснай вуліцай Вялікалуцкі тракт), Працавітая (астатняя частка).
Працягласць вуліцы ад 1-й Чырвонабрыгаднай да 1-га Цаглянага завулка — 1600 м. На сваім працягу вуліца Валадарскага перасякаецца з вуліцамі Чырвонабрыгаднымі (2-гі, 3-ці, 4-я, 5-ты), Падольскай, Вялікалуцкі тракт, Янушкоўскага, Свідзінскага і 1-м, 3-м, 4-м Трактарнымі, 1-м Вялікалуцкім завулкамі.
Забудова вуліцы пачалася ў канцы XIX стагоддзі. Пераважае аднапавярховая забудова. На вуліцы знаходзяцца КУВП «ВІТЭКС», крамы, аўтасалон «Віраж», аўтабаза.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1