Кастрычніцкі раён (Віцебск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кастрычніцкі раён
Краіна
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 19 ліпеня 1940
Насельніцтва
  • 132 000 чал. (2010)

Кастрычніцкі раён — тэратарыяльна-адміністрацыйная адзінка Віцебска, гістарычны, культурны і прамысловы цэнтр горада. Раён утвораны 19 ліпеня 1940 года.

На 2013 год займае плошчу звыш 3500 га. Размешчаны на паўночным усходзе горада. Жылыя масівы раёна злучаюць чатыры праспекты і больш 298 вуліц і завулкаў працягласцю звыш 300 км.

Насельніцтва звыш 132000 чалавек (2010).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1950-я гады ў склад горада і Кастрычніцкага раёна ўключана вёска Шыркова і пасёлак Паўночны (1958), у 1964 г. — Уланавічы. У 1967 г. горадам сталі вёскі Журжава, Сакалоўка, Себяхі і чыгуначная станцыя Віцьба. У 1998 г. ў склад раёна прынялі вёску Білева, у 2004 г. — вёску Янапаль, у 2011 г. — вёску Селівоўшчына.

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Сёння на тэрыторыі раёна знаходзяцца некалькі дзясяткаў прамысловых прадпрыемстваў. Найбольш буйнымі з’яўляюцца: ААТ «Кераміка», СТАА «Белвест», СТАА «Марка», ААТ «Сцяг Індустрыялізацыі», ТАА «ВА» Энергакамплект".

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]