Вуліца Валковіча (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вуліца Валковіча раней называлася Паўночная (Pylnocna — pol.). У гады Другой Сусветнай — Udet-Strasse. У доме № 5а жыў Вацлаў Пануцэвіч.

Але галоўныя гістарычныя забудовы знаходзяцца ў іншым месцы. Па яее цотным баку захаваўся адзіны будынак па вул. Валковча, 4, збудаваны ў 1917 годзе, з прыгожым балконам з майстэрні Вячоркі ў Беластоку. У ім у 1920-м працавала вайсковая тыпаграфія. Праз дарогу дом № 3. Напэўна, адзін з самых старых на вуліцы. Быў пабудаваны ў 1885 годзе. Звонку згубіў усе свае адметныя рысы. За доўгі час у ім былі казармы, гродзенскі шпіталь, школа, музэй, музвучылішча ды інш. Менавіта у гэтым будынку напрыканцы 20-х знайшла прытулак адзіная гродзенская беларуская школа.

Прыкладна ў той самы час у іншай палове будынка быў заснаваны Музэй прыроды, базай для якога стала надзвычай выбітная калекцыя Станіслава Жыўны, заснавацеля і першага кіраўніка будучага гродзенскага гісторыка-археалагічнага музэя. Пасля амаль пятнаццаці гадоў у эміграцыі, дзе яму давялося працаваць у тым ліку і прэпаратарам ў адным з універсітэтаў у штаце Канэктыкут, экспедыцый у Паўночную і Паўднёвую Амерыкі, С.Жыўна ў 1924 годзе зноў апынуўся ў Гродне. Адтуль, адкуль іншыя прывозілі грошы, ён вярнуўся з мінераламі, засушанымі экзатычнымі матылькамі і жукамі, пудзіламі заморскіх звяроў і птушак — усяго амаль тры тысячы экспанатаў. Яны і сталі асновай будучай музейнай экспазіцыі, якая папаўнялася з часам усё новымі рэдкасцямі. Музей прыроды вельмі хутка стаў сапраўднай славутасцю горада, сёння, праўда, ужо напаўзабытай. Хоць і цяпер частку калекцыі Жыўны магчыма ўбачыць у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музэі