Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей | |
---|---|
![]() Лагатып | |
| |
Профіль | комплексны |
Заснаваны | 1922 |
Падпарадкаванасць | упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама |
Месцазнаходжанне | г. Гродна, вул. Замкавая, 20, 230023 |
Памеры фонду | 158 981 |
Агульная плошча | 5486 |
Выставачная плошча | 2377 |
Плошча запаснікаў | 506 |
Адкрыты |
10.00–17.30, акрамя панядзелка Музей гісторыі Гарадніцы 10.00–17.00, акрамя нядзелі і панядзелка |
museum-grodno.by | |
![]() |
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей — адзін з самых старэйшых і самых вялікіх музеяў у Гродзенскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснаваны ў 1920 па ініцыятыве гісторыка і археолага Юзафа Ядкоўскага. Пачынаючы з канца 1920-х гг. музей месціцца ў Старым Замку, а ў 1991 яму перададзена большая частка памяшканняў Новага Замка.
Фонды[правіць | правіць зыходнік]
Фонд музея на сучасны момант налічвае каля 190 тысяч прадметаў — старадрукі (звыш 23 тыс. прадметаў з іх 3 інкунабулы і 26 палеатыпаў), археалагічныя калекцыі складаюцца з матэрыялаў раскопак стаянак, паселішч, могільнікаў, сярэднявечных гарадоў і абарончых збудаванняў Гродзеншчыны (каля 40 тыс. лрадметаў), нумізматыка (каля 30 тыс. манет) і інш. У пастаяннай экспазіцыі музея прадстэўленэ каля 7 000 прадметаў.
Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]
Асноўная частка экспазіцый музея размешчаны ў каралеўскім палацы Старога замка, пабудаванага ў 2-ой палове 16 ст. для караля Стэфана Баторыя (неаднаразова перабудоўваўся ў 17-19 ст.).

У залах першага і другога паверхаў палаца Баторыя разгорнута экспазіцыя, якая апавядае аб гісторыі, культуры і прыродзе Панямоння. Сярод рэчаў, якія захоўваюцца і экспануюцца ў музеі, значнае месца займае калекцыя археапагічных знаходак, — зброя абаронцаў горада і жаночыя ўпрыгожданні, інструменты рамеснікаў і дзіцячыя цацкі, масіўныя ядры і медныя гравіраваныя пласціны XII ст. з выявамі святых. У вітрынах можна ўбачыць старажытныя кнігі, разнастайныя па форме і аздабленню кафлі, манеты розных краін Еўропы, разныя крэслы XVIII ст. з мэблі Старога замка, шкляныя вырабы гродзенскіх каралеўскіх мануфактур, а таксама славуты «слуцкі» злататканы пояс. Асобныя залы знаёмяць наведвальнікаў з побытам сялян і гараджан Гродзенскай губерні, традыцыйнымі рамёствамі і прамысловымі прадпрыемствамі краю. На другім паверсе палаца паказаны матэрыялы, якія адлюстроўваюць падзеі першай і другой сусветных войнаў. Завяршаецца музейная экспазіцыя ў Старым замку паказам разнастайнага жывёльнага і расліннага свету Панямоння, у тым ліку відаў, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Акрамя музейнай экспазіцыі на тэрыторыі Замкавай гары можна ўбачыць руіны помніка гродзенскай архітэктурнай школы 12 стагоддзя — Ніжняй царквы і рэшткі абарончых сценаў Верхняга замка часоў Вітаўта.
Самы старажытны ў Беларусі каменны мост злучае Стары замак з другім каралеўскім палацам — Новым замкам.
Музей гісторыі Гарадніцы знаходзіцца ў будынку, які з'яўляецца адзіным помнікам першай тыпавой гарадской жылой забудовы другой паловы 18 ст.
Час працы музея: аўторак — нядзеля 10.00 — 18.00
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гродненский государственный историко-археологический музей. Путеводитель по залам / Соболь Н. И.. — Т. 1963. — 236 с.
- Гродно: энциклопедический справочник. — «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1989. — С. 168. — 438 с.
- Ваганова А. Н., Загорульский Э. М. Историческое краеведение Белоруссии. — БГУ им В. И. Ленина, 1980. — 263 с.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
- Афіцыйны сайт музея Архівавана 25 студзеня 2021.