Вуліца Валогіна (Полацк)
Выгляд
| Вуліца Дзяржынскага Полацк | |
|---|---|
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
| Горад | Полацк |
| Мікрараён | Баравуха |
| Працягласць | 3 км |
| Назва ў гонар | Аляксандр Дзмітрыевіч Валогін |
| Паштовы індэкс | 211422 |
Вуліца Валогіна — вуліца ў Полацку ў мясцовасці Баравуха.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вуліцы нададзена імя Героя Савецкага Саюза Аляксандра Валогіна рашэннем выканкама Полацкага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 15 лістапада 1989 года[1].
Валогін навечна залічаны ў спіс байцоў 37-й гвардзейскай дывізіі[2], якая да свайго расфарміравання месцілася ў Баравухе[3].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца працягнулася на тры кіламетры ад кругавога скрыжавання паблізу Баравухі да канца гарадской тэрыторыі.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- № 1А — Цэнтр дзяцей і моладзі
- № 1 — Сярэдняя школа № 15
Паўднёвы бок вуліцы займаюць былыя воінскія часці.
Зноскі
- ↑ Вуліцы нашага горада Полацка (30 кастрычніка 2011).
- ↑ Гісторыя лёсу (16 ліпеня 2019).
- ↑ Павел Рудаков. На окраине Полоцка есть улица, названная в честь Александра Дмитриевича Вологина (руск.) (4 мая 2020).