Вуліца Гагарына (Віцебск)
Выгляд
Вуліца Гагарына Віцебск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Віцебск |
Працягласць | 3600 м |
Ранейшыя назвы | Суражская шаша |
Назва ў гонар | Юрый Аляксеевіч Гагарын |
Вуліца Гагарына (гістарычная назва Суражская шаша) — вуліца ў паўночнай частцы горада Віцебска ў Кастрычніцкім раёне. Перайменавана ў 1961 годзе ў гонар Ю А. Гагарына. Працягласць вуліцы ад Смаленскай плошчы да ўскраіны горада, дзе яна пераходзіць у аўтадарогу Віцебск-Сураж-Веліж Р112, складае 3600 м.
Вуліца пачала фарміравацца ў другой палове XIX стагоддзя. Асноўная забудова ў 1950—1970 гг.
Аб'екты
[правіць | правіць зыходнік]- Жылы дом, (1941), 1
- Следчы ізалятар, 2
- Віцебскі прыборабудаўнічы завод, 4
- Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж, 41
- Касцёл Св. Антонія Падуанскага, 46а
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]- Аўтобусныя маршруты: № 2, 6, 18, 19, 26, 26а, 29, 29а.
- Тралейбусныя маршруты: № 14, 15.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1