Выбухі на Бостанскім марафоне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выбухі на Бостанскім марафоне
Месца першага выбуху праз некалькі хвілін пасля яго
Месца першага выбуху праз некалькі хвілін пасля яго
Месца нападу Выбухіː 671-673 і 755 Бойлстан-Стрыт, Бостан, штат Масачусетс
Стральбаː Вугал Васар-Стрыт і Мэйн-Стрыт у Кембрыджы, штат Масачусетс
Перастрэлка і паляваннеː Уотэртаўн, штат Масачусетс
Дата Выбухіː 15 красавіка 2013, 14ː39
Стральбаː 18 красавіка 2013, 22ː48
Перастрэлка і паляваннеː 19 красавіка 2013, 12ː30 — 20ː42
Спосаб нападу Выбухі, стральба
Зброя

Выбухіː
Дзве бомбы, зробленыя з хуткаварак
Стральбаː

Загінулыя


  • 3 прахожыя ад выбухаў 15 красавіка
  • 1 афіцэр паліцыі ад стральбы 18 красавіка
  • 1 падазроны ад перастрэлкі 19 красавіка
Параненыя

280ː

  • 264 чалавекі ад выбухаў 15 красавіка
  • 16 афіцэраў паліцыі падчас перастрэлкі 19 красавіка
Падазраваныя Джахар Царнаеў (арыштаваны)
Тамерлан Царнаеў (загінуў)

Выбухі на Бостанскім марафоне і наступная стральба — серыя тэрарыстычных актаў, якія пачаліся 15 красавіка 2013 года, калі дзве бомбы, вырабленыя з хуткаварак, падарваліся падчас Бостанскага марафону ў 2 гадзіны 39 хвілін пасля поўдня, у выніку чаго былі забіты 3 чалавекі і яшчэ прыкладна 264 былі паранены. Бомбы выбухнулі з інтэрвалам у 12 секунд і з адлегласцю ў 190 метраў адна ад адной побач з фінішнай лініяй на Бойлстан-Стрыт.

Федэральнае бюро расследаванняў (ФБР) узяло на сябе расследаванне, і 18 красавіка былі апублікаваны фотаздымкі і відэа двух падазраваных. Пазней у той жа дзень былі вызначаны асобы падазраваных — чачэнскія браты Джахар і Тамерлан Царнаевы. Неўзабаве пасля таго, як ФБР апублікавала фотаздымкі, падазраваныя забілі паліцэйскага, сагналі пазадарожнік і ініцыявалі перастрэлку з паліцыяй у Уотэртаўне, штат Масачусетс. У ходзе перастрэлкі адзін з паліцэйскіх быў паранены, але выжыў з вялікай стратай крыві. У перастрэлцы Тамерлана Царнаева некалькі разоў падстрэлілі, пасля чаго яго брат пакінуў яго ў пазадарожніку і ўцёк. Ён быў абвешчаны мёртвым на месцы здарэння.

19 красавіка адбыўся беспрэцэдэнтны вышук Джахара Царнаева з тысячамі супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія праводзілі вышук на 20-квартальнай плошчы Уотэртаўна. Падчас аблавы ўлады папрасілі жыхароў Уотэртаўна і прылеглых раёнаў, уключаючы Бостан, не пакідаць сваіх дамоў. Сістэма грамадскага транспарту і большасць прадпрыемстваў і дзяржаўных устаноў былі зачынены для стварэння пустыннага гарадскога асяроддзя. Каля 19:00 жыхар Уотэртаўна выявіў Джахара, які хаваўся ў лодцы на заднім дварэ. Джахар быў арыштаваны і дастаўлены ў бальніцу неўзабаве пасля гэтага.

Падчас першага допыту ў бальніцы Джахар сцвярджаў, што Тамерлан з’яўляўся натхняльнікам. Ён сказаў, што іх матывам былі экстрэмісцкія ісламісцкія перакананні, а таксама войны ў Іраку і Афганістане, і што яны — самастойныя экстрэмісты, не звязаныя з іншымі тэрарыстычнымі групамі. Паводле яго слоў, яны навучыліся будаваць выбуховыя прылады па матэрыялах інтэрнэт-часопіса філіяла Аль-Каіды ў Емене. Апроч таго, ён заявіў, што яны з братам вырашылі пасля выбухаў у Бостане паехаць у Нью-Ёрк, каб арганізаваць аналагічныя выбухі на Таймс-сквер. Джахар быў абвінавачаны 22 красавіка яшчэ ў бальніцы ва ўжыванні зброі масавага знішчэння і знішчэнні маёмасці, якое прывяло да смерці. Ён не прызнаў сябе вінаватым па 30 пунктах абвінавачвання.