Масачусетс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Масачусетс
Сцяг Масачусетса ГербМасачусетса
Сцяг Масачусетса Герб Масачусетса
Map of USA MA.svg
Іншыя штаты ЗША
Плошча
 — Усяго

27 360 км²
Насельніцтва
 - Усяго
 — Шчыльнасць

6 349 097
312,68/км²
Бостан

Масачусетс (англ.: Commonwealth of Massachusetts) — самы населены штат Новай Англіі на паўночным усходзе Злучаных Штатаў. Мяжуе з Атлантычным акіянам на ўсходзе, штатамі Канектыкут і Род-Айленд на поўдні, Нью-Гэмпшыр і Вермонт на поўначы і Нью-Ёрк на захадзе.

Сталіца Масачусетса і найбольш населены горад у Новай Англіі — Бостан, горад значнага уплыву на амерыканскую гісторыю, навуку і прамысловасць рэгіёну. Самы ўсходні пункт садружнасці — паўвостраў Кейп-Код.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва садружнасці паходзіць ад наймення зніклага індзейскага племені масачусет, якое насяляла тэрыторыю Масачусетса да XVII ст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад Плімут быў месцам першай калоніі ў Новай Англіі, заснаванай у 1620 годзе "Айцамі-пілігрымамі", пасажырамі Мейфлаўэр. У 1692 г. мястэчка Сейлем і навакольныя тэрыторыі зазналі адзін з самым ганебных амерыканскіх выпадкаў масавай істэрыі — «Паляванне на сейлемскіх ведзьмаў». У 1777 г. генерал Генры Нокс заснаваў "Спрынгфілдскі арсенал", які падчас Прамысловай рэвалюцыі каталізаваў шматлікія важныя тэхналагічныя дасягненні, у т.л. узаемазаменныя дэталі. У 1786 г. адбылося "Непадпарадкаванне Шэйса", паўстанне ветэранаў Вайны за незалежнасць ЗША, якое прычынілася да Філадэльфійскага канвента. У 18 ст. пратэстанцкае Першае вялікае абуджэнне, што пракацілася па Атлантычным свеце, спарадзілася дзейнасцю Нортгемптанскага прапаведніка Джонатана Эдвардса. У канцы 18 ст. Бостан стаў вядомы як «Калыска Свабоды» за агітацыю, што прывяла да Амерыканскай рэвалюцыі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку залежны ад сельскай гаспадаркі, рыбалоўства і гандлю, Масачусетс ператварыўся ў вытворчы цэнтр падчас Прамысловай рэвалюцыі. У 20 ст. гаспадарка Масачусетса пераключылася з прамысловасці на сферу паслуг. Сучасны Масачусетс — сусветны лідар у біятэхналогіі, інжынерыі, вышэйшай адукацыі, фінансах і марскім гандлі.

Валавы прадукт садружнасці за 1999 год склаў 262.000.000.000 долараў, 11-ы па ЗША. У 2002 годзе асабісты даход на чалавека ў штаце складаў каля 40 тысяч долараў, трэці па краіне.

Асноўная сельскагаспадарчая прадукцыя садружнасці — морапрадукты, высадкі, малочныя прадукты, журавіны і гародніна. Асноўная прамысловая прадукцыя — станкі, электрычнае абсталяванне, навуковыя прылады, друк і выдавецтва, а таксама турызм. Таксама важную эканамічную ролю граюць вышэйшая адукацыя, ахова здароўя і фінансавыя службы.

Дэмаграфічная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва садружнасці (у 2003 годзе) складала 6,4 мільёна чалавек.

Больш за 80 % насельніцтва Масачусетса жыве ў агламерацыі Вялікі Бостан.

Рэлігійная прыналежнасць насельніцтва:

  • Каталікі — 54 %
  • Пратэстанты — 27 %
  • Іншыя хрысціяне — 1 %
  • Іншыя рэлігіі (у асноўным юдэі) — 5 %
  • Атэісты — 8 %

Асноўныя пратэстанцкія групы: баптысты — 4 % ад насельніцтва садружнасці, Епіскапальная царква ЗША — 3 %, мэтадысты і кангрэгацыяністы — па 2 %

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]