Выбух у Пецярбургскім метрапалітэне
| Тэракт у Пецярбургскім метрапалітэне | |
|---|---|
| | |
| Месца нападу |
Санкт-Пецярбург |
| Дата |
3 красавіка 2017 14:33 (UTC+3) |
| Спосаб нападу | выбух |
| Загінулыя | 13 |
| Параненыя | 51 |
| Колькасць тэрарыстаў | 1 |
Выбух у пецярбургскім метрапалітэне — выбух, які адбыўся 3 красавіка 2017 года ў пецярбургскім метрапалітэне на перагоне паміж станцыямі Тэхналагічны інстытут і Сянная плошча. У выніку выбуху загінулі 13 (на 12:27 04.04.2017)[1] чалавек, пацярпеў 51 чалавек[2][3].
Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі ўзбудзіў крымінальную справу пасля выбуху ў метро Санкт-Пецярбурга. Па словах Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, разглядаюцца бытавая і крымінальная версіі выбухаў у метро, а таксама версія тэракта. Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі афіцыйна назвала выбух у пецярбургскім метро тэрактам.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, родным і блізкім трагічна загінулых і параненых у выніку выбуху ў пецярбургскім метро[4].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Выбух у Пецярбургскім метрапалітэне на Вікісховішчы |
- Сайт Национального антитеррористического комитета России
- Сайт МЧС России Архівавана 4 красавіка 2017.
- Сайт администрации Санкт-Петербурга Архівавана 3 красавіка 2017.
- Сайт Правительства России
- Сайт МОЗ России