Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аляксандр Лукашэнка)
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Alexander Lukashenko crop.jpeg
сцяг
Прэзідэнт Беларусі
з 20 ліпеня 1994
Прэм'ер-міністр: Вячаслаў Кебіч (1994)
Міхаіл Чыгір (19941996)
Сяргей Лінг (19962000)
Уладзімір Ярмошын (20002001)
Генадзь Навіцкі (20012003)
Сяргей Сідорскі (20032010)
Міхаіл Мясніковіч20102014)
Андрэй Кабякоў2014)
Папярэднік: пасада зацверджаная;
Мечыслаў Грыб як Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі
Старшыня Вышэйшага савета Саюзнай дзяржавы
з 26 студзеня 2013
2-і Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі
з 15 мая 1997
Папярэднік: Уладзімір Рыжанкоў
 
Партыя: КПСС (19791991)
Адукацыя: Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Дзейнасць: палітык, настаўнік, эканаміст, гісторык
Веравызнанне: атэізм
Нараджэнне: 30 жніўня 1954(1954-08-30)[1][2][3] (63 гады)
Копысь, Аршанскі раён, Віцебская вобласць, БССР, СССР
Маці: Кацярына Трафімаўна Лукашэнка
Жонка: Галіна Радзівонаўна Лукашэнка
Дзеці: Мікалай Аляксандравіч Лукашэнка, Віктар Аляксандравіч Лукашэнка і Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка
 
Сайт: president.gov.by
president.gov.by/en
 
Узнагароды:
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Вялікі ланцуг ордэна Вызваліцеля, Венесуэла
Ордэн Франсіска Міранды 1 класа (Венесуэла)
Кавалер ордэна Аляксандра Неўскага
Нацыянальны ордэн Хасэ Марці
Ордэн Гейдара Аліева
Шаблон:Ордэн Рэспублікі Сербіі

Канфесійныя ордэны:

Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра I ступені, РПЦ
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені
Ордэн святога вялікага князя Дзімітрыя Данскога I ступені
Палітыка — Партал:Палітыка
Беларусь
Official coat of arms of the Republic of Belarus (v).svg

Гэты артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Дзяржаўны лад


Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі



Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма



Адміністрацыйная сістэма


Выбары


Алякса́ндр Рыго́равіч Лукашэ́нка (30 або 31 жніўня 1954, г. п. Копысь, БССР, СССР) — дзеючы прэзідэнт Беларусі1994), галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь, узначальвае Савет Бяспекі. Старшыня Вышэйшага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі (1997). Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі (1997).

Біяграфія

Выхоўваўся без бацькі. Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1975). Працаваў настаўнікам, быў сакратаром камітэта камсамола СШ № 1 горада Шклова. Служыў у пагранічных войсках (19751977) — інструктар палітаддзела в/ч 2187 Заходняй пагранічнай акругі (Брэст). У 1977—1978— сакратар камітэта камсамола Магілёўскага гархарчторга, інструктар Савета дэпутатаў Кастрычніцкага райвыканкама г. Магілёва. У 1978—1980— адказны сакратар Шклоўскай раённай арганізацыі Усесаюзнага таварыства «Знание». З 1979 член КПСС (да жніўня 1991). У 1980—1982 ва Узброеных сілах СССР — намеснік камандзіра танкавай роты в/ч 04104 (Магілёўская вобласць) па палітчасці. У 1982—1983— намеснік старшыні калгасу «Ударнік» (Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць), 1983—1985— намеснік дырэктара Шклоўскага камбіната будаўнічых матэрыялаў. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1985). У 1985—1987— сакратар парткома калгасу імя Леніна (Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць), 1987—1994— дырэктар саўгаса «Гарадзец» (Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць). З 1990— народны дэпутат ВС БССР XII склікання ад Шклоўскай выбарчай акругі. У чэрвені 1993 абраны старшынёй камісіі Вярхоўнага Савета па вывучэнні дзейнасці камерцыйных структур, створаных пры органах дзяржаўнага кіравання («камісія па барацьбе з карупцыяй»; крас. 1993 — ліп. 1994).

Першы тэрмін (1994—2001)

У 1-ым туры прэзідэнцкіх выбараў (23.6.1994) А. Лукашэнка набраў 2,64 млн. (44,82 %) галасоў выбаршчыкаў «за» і 3,1 млн «супраць». В. Кебіч — 1,02 млн. (17,32 %) «за» і 4,75 млн «супраць». З. Пазняк — 757 тыс. (12,82 %) «за» і 5,02 млн «супраць». У 2-ім туры (10.7.1994) А. Лукашэнка абраны прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, набраў 4,2 млн. (81 %) галасоў «за», канкурэнт В. Кебіч набраў 0,7 млн. (14,2 %) галасоў выбаршчыкаў. На пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета XII склікання (20.7.1994) прынёс прысягу, у прамове спаслаўся на словы Аўраама Лінкольна аб тым, што сапраўдная дэмакратыя — улада народа, ад народа і для народа, казаў пра адзіна магчымую дыктатуры — дыктатуру Закона, пра тое, што ўсё яго спадзяванні звязаныя з дасягненнем грамадзянскай згоды ў грамадстве.

Ініцыіраваў рэспубліканскі рэферэндум (14.5.1995) па пытаннях аб дзяржаўнай сімволіцы Беларусі, наданні рускай мове статусу другой дзяржаўнай мовы, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй. Па ўсіх пытаннях атрымаў падтрымку выбаршчыкаў. Удзельнічаў у падпісанні (29.3.1996) дагавора паміж Расіяй, Беларуссю, Казахстанам і Кыргызстанам аб паглыбленні інтэграцыі ў эканамічнай і гуманітарнай абласцях. Разам з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Б. Ельцыным падпісаў Дагавор аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі (2.4.1996). Ініцыіраваў рэспубліканскі рэферэндум (24.11.1996) па пытаннях паправак у Канстытуцыю, уласнасці на зямлю, змене даты свята «Дзень незалежнасці», стаўленні выбаршчыкаў да захавання смяротнага пакарання. Па выніках рэферэндума, прыняцці паправак да Канстытуцыі, быў пачаты новы адлік 5-гадовага тэрміна прэзідэнцтва А. Лукашэнкі. Неаднаразова выступаў за наданне вынікам рэферэндуму заканадаўчага статусу.

Другі тэрмін (2001—2006)

Падчас наступных прэзідэнцкіх выбараў (2001), ініцыятыўная група грамадзян па вылучэнні А. Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь (кіраўнік Мікалай Чаргінец) была 18.6.2001 зарэгістраваная Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў. Ініцыятыўная група ўнесла 14.8.2001 у Камісію 395 821 подпісаў за кандыдата А. Лукашэнку, якія былі прызнаныя сапраўднымі[4]. Па выніках выбараў А. Лукашэнка абраны на другі тэрмін, 20.9.2001 прыведзены да прысягі. У 2004 на рэферэндуме (17.10.2004), паводле афіцыйных дадзеных, 77,3 % выбаршчыкаў падтрымалі выключэнне з Канстытуцыі абмежавання колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў і дазволілі А. Лукашэнку ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах.

Трэці тэрмін (2006—2010)

19 сакавіка 2006 года ў трэці раз быў абраны прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, набраўшы 83 % галасоў. АБСЕ ў чарговы раз выбары прызнаны не былі[5]. Выбары суправаджаліся масавымі пратэстамі пад кіраўніцтвам кандыдатаў у прэзідэнты А. У. Мілінкевіча і А. У. Казуліна.

У пачатку 2008 года на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі пад старшынствам Аляксандра Лукашэнка было прынята прынцыповае рашэнне аб будаўніцтве ў Беларусі атамнай электрастанцыі з двума энергаблокамі па 1000 МВт кожны. Гэтыя блокі плануецца запусціць у 2016—2018 гадах. Мэтай будаўніцтва АЭС з’яўляецца забеспячэнне краіны таннай энергіяй і павышэнне нацыянальнай энергетычнай бяспекі. Паводле меркавання спецыялістаў, увядзенне АЭС у строй можа дазволіць зэканоміць каля 1 мільярда долараў у год на імпарце прыроднага газу[6].

Чацвёрты тэрмін (2010—2015)

Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці «Славянскага базара» ў 2014 годзе

19 снежня 2010 года адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 20 снежня ЦВК абвясціла, што Аляксандр Лукашэнка пераабраны на чацвёрты тэрмін, атрымаўшы 79,65 % галасоў. Вынікі галасавання не былі прызнаны астатнімі кандыдатамі на пасаду Прэзідэнта, а таксама ЗША і Еўрасаюзам, але былі прызнаны місіяй СНД на чале з С. Лебедзевым, якая прысутнічала на выбарах [7]. Выбары суправаджаліся масавымі акцыямі пратэсту. ЗША асоба адзначылі, што яны:

«Рашуча асуджаюць дзеянні ўрада Беларусі па падрыве дэмакратычнага працэсу, а таксама непрапарцыйнае выкарыстанне сілы супраць палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і журналістаў»[8][9]

21 студзеня 2011 года Аляксандр Лукашэнка афіцыйна заняў пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у чацвёрты раз[10].

У 2011 годзе ў Беларусі пачаўся фінансавы крызіс, была аб'яўлена дэвальвацыя беларускага рубля, пачаліся рэзкія павелічэнні коштаў. Гэта выклікала акцыі пратэсту па ўсёй краіне. У 2014 годзе ў Беларусі адбыўся валютна-фінансавы крызіс. Па выніках парламенцкіх выбараў 2012 года, як і ў мінулыя разы, у парламент увайшлі толькі прыхільнікі Лукашэнкі.

Пяты тэрмін (2015 — наш час)

2 красавіка 2015 года Аляксандрам Лукашэнкам быў выдадзены Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» (больш вядомы як Дэкрэт аб дармаедстве). 12 студзеня 2017 года ён падпісаў дэкрэт № 1, які ўнёс змены ў дэкрэт «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», удакладніўшы спіс тых, хто не павінен плаціць падатак за неўдзел у фінансаванні дзяржрасходаў.

17 лютага 2017 года ў Мінску адбыўся «Марш абураных беларусаў» супраць прэзідэнцкага Дэкрэта № 3 і эканамічнай палітыкі ўлад, затым пратэсты пад назвай «Маршы недармаедаў» перакінуліся на іншыя буйныя гарады краіны. Акцыя пратэсту. 9 сакавіка на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны Лукашэнка агучыў рашэнне на працягу года не спаганяць збор з «дармаедаў». Пры гэтым грошы тым, хто ўжо сплаціў збор, ён пойдзе ў залік на наступны год, але калі ў 2016 годзе «дармаед» знойдзе працу, тады грошы за 2015 год яму вернуць[11].

21 сакавіка Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі «затрымалі дзясяткі баевікоў», якія «трэнаваліся ў лагерах з зброяй». У той жа дзень Лукашэнка сказаў, што «не адмяняў і не прыпыняў» дэкрэт № 3, які «ўзарваў апазыцыйную клааку»[12]. А днём раней публікаваліся публікаваліся матэрыялы пра нібыта «прарыў мяжы» і «радыеактыўны самалёт», якія былі часткова абвергнутыя[12]. Арышты пачаліся ў сакавіку напярэдадні Дня Волі, які традыцыйна адзначаецца беларускай апазіцыяй 25 сакавіка, у часе хвалі пратэстаў. У перыяд з 21 сакавіка па 3 красавіка былі затрыманыя 35 чалавек, якіх абвінавацілі ў навучанні і падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, а пасля 20 з іх яшчэ і ў стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання (гл. Справа «Белага легіёна»)[13].

25 сакавіка ў Мінску акцыя пратэсту, прымеркаваная да Дня Волі, была жорстка падушана з прыцягненнем вялікай колькасці супрацоўнікаў АМАП і спецтэхнікі. Пасля масавых затрыманняў на Дні Волі акцыі пратэсту сышлі на нішто[14].

У час акцый пратэсту і расследавання справы «Белага легіёна» ў дзяржаўных СМІ з’яўляліся прапагандысцкія матэрыялы, накіраваныя на «выкрыццё» ўдзельнікаў «Маршаў недармаедаў» і членаў незаконных узброенных фарміраванняў, у прыватнасці на тэлеканале «Беларусь 1» выйшлі рэпартаж «Званок сябру» (6 сакавіка), які звязваў пратэсты з Еўрамайданам і іншымі каляровым рэвалюцыямі[15]., і журналісцкае расследаванне «Белы легіён чорных душ» (12 красавіка), якое мусіла раскрыць праўду аб тым, што рыхтавалася ў Мінску на 25 сакавіка[16].

16 чэрвеня 2017 года стала вядома, што справа КДБ спыніў крымінальны пераслед па справе аб масавых беспарадках[17]. 30 чэрвеня вызвалены апошнія фігуранты. 27 лістапада спынены крымінальны пераслед усіх удзельнікаў справы «Белага легіёна»[13].

7 ліпеня 2017 года Міністэрства па падатках і зборах абвясціла, што пачынае вяртаць «дармаедам» збор, заплачаны за няўдзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў у 2015 г. Намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка нагадала, што 9 сакавіка А. Лукашэнка правёў нараду, на якой «было вызначана, што вяртанне збору будзе ажыццяўляцца тым асобам, якія ўжо прыступілі да працы… Гэта і будзе зроблена, такое распараджэнне сёння ёсць, і падатковыя органы прыступілі да працы»[18].

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 студзеня 2018 года падпісаў Дэкрэт № 1, якім прадугледжаны меры па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Дакумент накіраваны ў першую чаргу на актывізацыю работы органаў улады па максімальным садзейнічанні грамадзянам у працаўладкаванні, стымуляванні працоўнай занятасці і самазанятасці насельніцтва. У новы Дэкрэт не ўвайшлі нормы аб спагнанні з працаздольных непрацуючых грамадзян збору на фінансаванне дзяржрасходаў. Пры гэтым асобы, якія раней прызнаваліся плацельшчыкамі гэтага збору, вызвалены ад яго выплаты[19].

15 сакавіка 2018 года на сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага Суда Аляксандр Лукашэнка закрануў пытэнне канстытуцыйнага рэферэндума, заявіўшы, што «патрэбныя напрацоўкі». Таксама ён адзначыў, што, з яго пункта гледжання, частка функцый павінна перайсці ад прэзідэнта да іншых галін улады, асабліва трэба ўзмацніць ролю выканаўчай улады[20]. 2 красавіка глава ЦВК Лідзія Ярмошына ў кулуарах Палаты прадстаўнікоў заявіла, што падрыхтаваць рэферэндум можна за 70 дзён, а пройдзе ён за пазабюджэтныя сродкі. Пры гэтым яна не сказала, пра якія магчымыя змены ідзе гаворка, але ўдакладніла, што займацца пытаннем будзе галоўным чынам Канстытуцыйны суд[21].

У час штогадовага Паслання народу і парламенту 2018 года Лукашэнка заявіў, што нават не думаў пра рэферэндум аб змене Канстытуцыі[22]:

" Нам зараз не да рэферэндума. Нам галоўнае выстаяць, а не каб муць падняць у краіне. Вы ж бачыце, хто патрабуе зменаў. Яны ж не будуць адказваць, якія наступствы будуць мець змены Канстытуцыі. Трэба спыніць гэтае браджэнне ў грамадстве. "

Дэмакратычная апазіцыя звязала такі разварот з нядаўняй перамогай у Арменіі пратэстнага руху супраць вылучэнне былога прэзідэнта Сержа Саргсяна на пасаду прэм’ер-міністра. Раней у 2015 годзе ў выніку канстытуцынага рэферэндума паўпрэзідэнцкая сістэма кіравання ў Арменіі была заменена на парламенцкую[22].

Сям'я

Жанаты, мае трох сыноў. Жонка — Галіна Радзівонаўна Лукашэнка. Падчас перапісу насельніцтва Беларусі 2009 назваў роднай мовай беларускую, указаў, што дома размаўляе па-рознаму: ад беларускай мовы — да рускай і на трасянцы таксама.

Узнагароды

Ганаровы акадэмік Расійскай Акадэміі сацыяльных навук (1995). Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя М. Шолахава (1997). Узнагарожданы «Залатой зоркай» Міжнароднай федэрацыі аматарскага самба (1999), ордэнам Хасэ Марці «за выдатныя заслугі ва ўмацаванні сяброўства з кубінскім народам і салідарнасць з ім» (верас. 2000), ордэнам «За заслуги перед Отечеством» II ступені (Расія, 2001).

Крытыка

Востра крытыкуецца ў беларускіх і заходніх грамадскіх і палітычных групіроўках за парушэнні заходніх стандартаў палітычных свабодаў, між іншым, свабоды слова і сходаў, што прывяло да асуджэння і палітычнай ізаляцыі краіны на Захадзе[23]. Заходнія краіны не прызналі выбары 2008 года адпаведнымі стандартам АБСЕ для дэмакратычных выбараў[24].

У 2010 і 2011 гг. па тэлеканале НТВ быў паказаны пяцісерыйны дакументальны фільм-расследаванне «Крестный батька», дзе А. Лукашэнка падвергнуўся вострай крытыцы: эканамічныя і палітычныя злоўжыванні, стан здароўя і г.д.

Вобраз Аляксандра Лукашэнкі ў папулярнай музыцы

Вобраз Аляксандра Лукашэнкі часта з'яўляецца тэмай для твораў як у папулярнай музыцы Беларусі, так і сярод выканаўцаў замежных краін. Вобраз першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у папулярнай музыцы мае як пазітыўную, так і негатыўную эмацыйную афарбоўку.

Сярод музычных твораў, у якіх вобраз Лукашэнкі мае пазітыўныя канатацыі, можна вылучыць песню невядомага аўтара «Аляксандр Рыгоравіч — інтэлігент»[25]. У дадзеным творы галоўны герой акрэслены словамі: «Здаровы як леў, мацней Шварцнегера, не п'е віно, а толькі квас, а па начах чытае Гегеля, хоць скажу вам без прыкрас: ён усіх разумнейшы ў сто тысяч разоў!». Дзіцячая музычная студыя «Зорачка» пры Акадэмічным ансамблі песні і танцу Узброеных сіл Беларусі ў 2008 годзе ўпершыню выканала песню «Наш прэзідэнт» аўтарства кіраўніка гэтага калектыву Наталлі Монцік[26]. У песні Прэзідэнт акрэслены як «Адказны за мір, за радасць у жыцці…».

Адначасова даволі пашыраным у музычных творах з'яўляецца вобраз Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, дзе ён мае адмоўныя якасці. Вобраз Лукашэнкі з'яўляецца адным з галоўных у творчасці гарадзенскага панк-гурта Deviation. У гонар Лукашэнкі быў названы альбом гэта гурта «Lukashenka… über аlles», а таксама песня «Спасіба, Лукашэнка»[27]. У апошнім альбоме гурта «Чарговы дзень пад акупацыяй» у песні «Секс з прэзідэнтам» выкарыстоўваецца фрагмент запісу, у якім узгадваецца асоба Лукашэнкі[28]. У 2005 годзе польскія гурты Ascetoholix, Pięć Dwa Dębiec, Mezo, Duże Pe i Owal запісалі песню «Jest nas wielu», у якой выразілі надзею на змену палітычнага рэжыму ў Беларусі: «Гэтыя гукі выклікаюць жах Лукашэнкі; Беларусь будзе наступнай!»[29]. У 2006 годзе польскі гурт Big Cyc выканаў песню «Dyktator», у якой называе Лукашэнка «тыранам» і «лепшым вучнем калгасных школаў», а Беларусь «дыктатурай у ценю крат», якую гурт заспяваў па-польску і па-беларуску[30][31]. Расійскі рэпер Асаі падчас канцэрту ў Мінску 28 лістапада 2011 года выканаў сваю песню «Столько жизни», ужыўшы выраз «Містэр Лукашэнка, адпраўляйцеся ў пекла»[32].

Цікавая інфармацыя

У гонар Лукашэнкі быў названы сорт гладыёлусаў.[33]

Зноскі

  1. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/351062/Alyaksandr-Hrygorevich-Lukashenka
  2. http://www.nndb.com/lists/504/000063315/
  3. Alyaksandr Hrygorevich Lukashenka // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Сведения о количестве избирателей, поставивших в подписных листах свои подписи в поддержку предложения о выдвижении кандидатами в Президенты Республики Беларусь и о результатах проверки достоверности этих подписей — Эл.рэсурс rec.gov.by
  5. OSCE Press release — Belarusian election severely flawed due to arbitrary use of state power and restrictions on basic rights
  6. Информационно-аналитический центр при Администрации Президента Республики Беларусь
  7. Місія АБСЕ не прызнала выбары свабоднымі, у адрозненне ад місіі СНД // KP.RU — Беларусь<
  8. ЗША не прызнаюць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі // KP.RU — Беларусь
  9. БЕЛАПАН. ЗША не прызналі вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі
  10. Лукашэнка заступіў на чацвёрты тэрмін.
  11. АА, КМ, Алег Грузьдзіловіч Лукашэнка загадаў не спаганяць «падатак на дармаедзтва» да канца году. Рэакцыі (бел.) . Радыё Свабода (9 сакавіка 2017). Праверана 9 сакавіка 2017.
  12. 12,0 12,1 Затрыманы Дундукоў служыць у эліце МНС. Яго затрымалі на памежным пункце з Украінай
  13. 13,0 13,1 Справа «Белага легіёна», якая пачалася з ліста «фрау А.» Лукашэнку, спынена
  14. svaboda.org
  15. Улады бачаць небяспеку ў анархістах і Статкевічу: пяць тэзісаў расследавання БТ пра «маршы недармаедаў» (бел.) . Наша Ніва (6 сакавіка 2017). Праверана 7 сакавіка 2017.
  16. Журналісцкае расследаванне «Белы легіён чорных душ» — сёння на «Беларусь 1»
  17. Памылка ў зносках: Няправільны тэг <ref>; для зносак svabodaВый няма тэксту
  18. В Беларуси начали возвращать сборы не участвующим в финансировании госрасходов гражданам
  19. president.gov.by
  20. Лукашенко об изменении Конституции: Часть функций должна перейти от президента другим ветвям власти
  21. Ермошина: ЦИК будет заниматься подготовкой референдума, а Конституционный суд — его вопросами
  22. 22,0 22,1 Лукашэнка: «Пра рэфэрэндум аб зьмене Канстытуцыі нават ня думаў». Палітоляг: «Армэнія моцна астудзіла яго»
  23. Гл. Belarus: Amnesty International Concerns in 2006 і іншыя матэрыялы арганізацыі «Міжнародная Амністыя» і інш.
  24. Назіральнікі заяўляюць, што парламенцкія выбары ў Беларусі не дасягнулі адпаведнасці з абавязальніцтвамі АБСЕ, нягледзячы на невялікія паляпшэнні
  25. «Аляксандр Рыгоравіч — інтэлігент» (аўдыё)(руск.) 
  26. Аўтарка песні «Наш прэзідэнт»: «Песня Лукашэнку спадабалася, калі я яшчэ здаровая…»
  27. Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй 222 альбомы беларускага года і не толькі...: Праз рок-прызму — Мінск: Медысонт, 2006. — С. 281-282. — 448 с. — ISBN 985-6530-38-5.
  28. http://belarus.indymedia.org/17288
  29. Беларусь — апошні бастыён еўрапейскага камунізму вачыма студэнтаў(польск.) 
  30. http://muzyka.onet.pl/newsy/rock/big-cyc-o-bialoruskim-dyktatorze,1,4564789,wiadomosc.html Big Cyc пра беларускага дыктатара(польск.) 
  31. http://muzyka.dlastudenta.pl/artykul/Dyktator_Big_Cyca_po_bialorusku,20281.html Дыктатар Big Cyca па беларуску(польск.) 
  32. Рэперу забаранілі выступаць у Беларусі за «адпраўку Лукашэнка ў пекла»(руск.) 
  33. У Беларусі растуць гладыёлусы «Аляксандр Лукашэнка»(руск.) 

Літаратура

  • Біяграфія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — Эл.рэсурс president.gov.by
  • Лукашенко Александр Григорьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by

Спасылкі

  • http://president.gov.by/by/ — Афіцыйны інтэрнэт-партал прэзідэнта Рэспублікі Беларусь