Выпасовыя жывёлы
Выпасовыя жывёлы — экалагічная група жывёл, часцей за ўсё маюцца на ўвазе траваедныя млекакормячыя, але могуць мецца на ўвазе і іншыя групы, што харчуюцца травой. Гэты тэрмін супрацьпастаўляецца браўзерам , якія ядуць галіны дрэў і кустоў.
Спосаб жыцця, форма і размяшчэнне зубоў і стрававальная сістэма выпасовых жывёл адрозніваюцца ад браўзераў такім чынам, каб справіцца з праблемамі паядання і пераварвання травы. Гэта добра відаць на эвалюцыі такой групы, як коні. Жвачныя жывёлы з’яўляюцца самай вялікай групай выпасовых жывёл, але многія іншыя жывёлы, такія як гіганцкія панды ці кенгуру, таксама пасуцца .
Калі выпасовыя жывёлы вымушаны есці траву на абмежаванай тэрыторыі, што не дае раслінам часу аднавіць зялёную масу, гэта называецца празмерным выпасам.
Значэнне выпасовых жывёл
[правіць | правіць зыходнік]Буйныя выпасовыя жывёлы звычайна з’яўляюцца асяроддзеўтваральнай групай жывёл і выконваюць найважнейшыя экасістэмныя функцыі[1]. Яны не толькі дапамагаюць пажыўным рэчывам з траў хутка вяртацца ў глебу назад, але і падвышаюць разнастайнасць ландшафту, ствараючы роўныя ўчасткі нізкай, нібы скошанай, травы там, дзе пасвіліся, і курціны — там, дзе нешта прапусцілі. Акрамя гэтага, выпасовыя жывёлы паспяхова знішчаюць парасткі дрэў і кустоў, не даючы ланшафту змяніцца з лугавога на хмызняковы.
Некаторыя вучоныя лічаць, што знікненне комплексу, утворанага буйнымі выпасовымі жывёламі, так званай мамантавай фаўны , стала адным з галоўных фактараў пераўтварэння тундрастэпу (мамантавага стэпу) у прыпалярных рэгіёнах у тундру[2].
Зноскі
- ↑ Степи, естественные и измененные человеком: принципиальное сходство, о котором нельзя забывать • Библиотека (руск.). «Элементы». Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Особенности экологии животных мамонтового биома в Якутии: биоразнообразие и адаптированность к экстремальным условиям существования в плейстоценовой тундростепи - Поиск по проектам и заявкам - Конкурсы - Портал РФФИ(недаступная спасылка). www.rfbr.ru. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2020. Праверана 22 лістапада 2023.