Вэлі-Сіціскі дзяржаўны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вэлі-Сіціскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Valley City State University
Арыгінальная назва англ.: Valley City State University
Заснаваны 1890
Студэнты 1 676[1]
Размяшчэнне Вэлі-Сіці, Паўночная Дакота, ЗША
Сайт vcsu.edu

Вэлі-Сіціскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Valley City State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Вэлі-Сіці ў штаце Паўночная Дакота, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваная ў 1890 годзе як Вэлі-Сіціская нармальная школа, двухгадовы педагагічны каледж, у 1921 годзе яна атрымала права прысвойваць ступені бакалаўра і змяніла назву на Вэлі-Сіціскі дзяржаўны педагагічны каледж. З пашырэннем праграм за межамі педагагічнай адукацыі ў 1963 годзе вучэльня стала Вэлі-Сіціскім дзяржаўным каледжам. У 1986 годзе ён быў перайменаваны ў Паўночна-Дакотскі дзяржаўны ўніверсітэт ва Вэлі-Сіці, а праз год атрымаў сваю цяперашнюю назву.

Універсітэт прапануе больш за 65 праграм бакалаўрыяту і некалькі онлайн-праграм магістратуры, уключаючы ступень магістра адукацыі, магістра мастацтваў у галіне выкладання і магістра навук у галіне бізнес-інфармацыйных сістэм. У 2015 годзе ўніверсітэт выпусціў 302 студэнта — самы вялікі выпуск за яго гісторыю.

Кампус універсітэта значыцца як гістарычны раён у Нацыянальным рэестры гістарычных месцаў ЗША.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]