Вэнь Тун
Вэнь Тун | |
---|---|
кіт.: 文同 | |
Дата нараджэння | 1018[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1079[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Wen Changhan[d][3] |
Дзеці | Wen Chaoguang[d], Wen Baoguang[d] і Wen Wuguang[d] |
Род дзейнасці | мастак, паэт, гісторык |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вэнь Тун (кіт. 文同, піньінь Wén Tóng; 1018 —1079) — кітайскі мастак, паэт, каліграф часоў дынастыі Сун, прадстаўнік руху «вэньжэньхуа» — «жывапіс інтэлектуалаў».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1018 годзе ў г. Юнтай у Цзідуне. Атрымаў хатнюю адукацыю. Прайшоў усе ступені экзаменаў і ў 1049 годзе паспяхова здаў імператарскі экзамен, атрымаўшы вышэйшую навуковую ступень цзіньшы. Ён быў прызначаны губернатарам Хучжоу, дзе правёў большую частку жыцця. Тут ён затаварышаваўся з вядомым паэтам і мастаком Су Шы, а пасля з Мі Фу. Разам яны сталі ўдзельнікамі адмысловага руху «жывапісу інтэлектуалаў». Гэта была разнавіднасць мастацтва, цалкам свабодная ад акадэмічных канонаў. У канцы жыцця — у 1078 годзе — быў выкліканы імператарам Шэнь-цзунам у сталіцу Кайфэн, дзе атрымаў пасаду юаньвайлана ва ўпраўленні ганаровых тытулаў, а затым стаў цзяалі ў тайных палатах.
Памёр Вэнь Тун у 1079 годзе у Кайфэне.
Мастацтва
[правіць | правіць зыходнік]Вэнь Тун стаў заснавальнікам асаблівага мастацкага стылю. Да гэтага стылю адносяцца манахромныя выявы бамбука. Менавіта маляванню бамбука прысвечана большасць скруткаў мастака.
Яго каліграфічныя працы на цяперашні час страчаны.
Літаратурная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Па большай частцы Вэнь Тун пісаў лірычныя вершы, своеасаблівыя элегіі, якія былі прысвечаны паўсядзённым пытанням, апісанню ўбачанага. Сярод вядомых паэм — «Жыццё ў вёсцы» і «Залацістая малпа» (прысвяціў сваім улюбёнцам).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Nicole Vandier-Nicolas, Peinture chinoise et tradition lettrée, Éditions du Seuil, 1983, 259 p. (ISBN 2020064405), p. 134, 172, 180, 181, 182, 186 photo 143 page 181