Вядучы
Вяду́чы — супрацоўнік СМІ (не абавязкова штатны), які працуе ў кадры (ТБ) ці эфіры (радыё) і персаніфікуе інфармацыю, якая падаецца.
Адно з шасці амплуа тэлежурналіста; астатнія пяць[1]: рэпарцёр, інтэрв'юер, каментатар, аглядальнік, шоўмен. Ключавое значэнне ў гэтай прафесіі мае досвед (практыка), а не тэарэтычная падрыхтоўка[2]. Для тэлевядучых істотным параметрам з’яўляецца знешнасць. Для вядучых радыёперадач — дыкцыя.