Метэаралогія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Метэаралогія (ад грэч.: μετέωρος, metéōros, атмасферныя і нябесныя з'явы) — навука аб будове і ўласцівасцях зямной атмасферы, а таксама фізічных працэсах, што развіваюцца ў ёй. Яна вывучае склад, шчыльнасць, тэмпературу і вільготнасть паветра, прамянёвую энергію, рух і трансфармацыю паветраных мас, хмары, ападкі, ураганы, прымаразкі, засухі і іншыя з'явы, якія адбываюцца ў паветранай абалонцы Зямлі ва ўзаемадзеянні з подсцільнай паверхняй.

Метэаралагічныя назіранні[правіць | правіць зыходнік]

Асноўным метадам даследавання, што ўжываецца ў метэаралогіі, з'яўляюцца назіранні, вымярэнні і якасная ацэнка атмасферных працэсаў. Гэтыя працэсы адрозніваюцца зменлівасцю ў часе і прасторы, маюць складаны характар узаемадзеяння з зямной паверхняй і касмічным асяроддзем. У кожны момант часу яны разгортваюцца над усёй тэрыторыяй зямнога шара, што патрабуе адпаведнай арганізацыі назіранняў за станам атмасферы.

Ва ўсім свеце арганізавана сетка гідраметэаралагічных назіранняў, якая дазваляе бесперанынна сачыць за станам атмасферы на зямным шары ля паверхні зямлі і на розных вышынях. Гэта сетка складаецца з вялікай колькасці гідраметэаралагічных станцый, якія праводзяць рэгулярныя назіранні па адзінай глабальнай праграме пры дапамозе аднатыпных прыбораў.

Метэаралагічныя прыборы

Сучасная гідраметэаралагічная служба выкарыстоўвае разнастайныя прыборы, якія прызначаны для вымярэння і рэгістрацыі фізічных характарыстык зямной атмасферы і подсцільнай паверхні.

Раздзелы метэаралогіі[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя аб'екты даследавання[правіць | правіць зыходнік]

  • склад атмасферы
  • будова атмасферы
  • цеплавы рэжым атмасферы
  • вільгацеабмен у атмасферы
  • агульная цыркуляцыя атмасферы
  • электрычныя палі
  • аптычныя і акустычныя з'явы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каўрыга П. Лабараторны практыкум па метэаралогіі і кліматалогіі: Вучэб. дапам. — Мн.: Ураджай, 1997. - 151 с.: іл. ISBN 985-04-0231-8
  • Каўрыга П. Метэаралогія і кліматалогія: беларуска-руска-англійскі даведнік. — Мн., 2011. - 312 с. ISBN 978-985-6981-86-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Метэаралагічнае абсталяванне