Вялікаохцінскі мост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікаохцінскі мост
Вялікаохцінскі мост
Каардынаты: 59°56′33,75″ пн. ш. 30°24′04,75″ у. д.HGЯO
Вобласць ужывання аўтамабільны, пешаходны
Перасякае Нява
Месца размяшчэння Санкт-Пецярбург
Канструкцыя
Тып канструкцыі Бакавыя пралёты — скразныя металічныя клёпаныя аркавыя фермы з праезнай часткай па ніжнім поясе[1]
Колькасць пралётаў 3
Асноўны пралёт Развадны двукрылы металічны клёпаны[1]
Агульная даўжыня 335 метраў[2]
Шырыня моста 23,5 метра[2]
Адкрыццё 26 чэрвеня 1909
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7802127000аб'ект № 7802127000

Вялікаохцінскі мост (да 1917 года — мост імператара Пятра Вялікага, з 1917 па 1956 год — Вялікаохценскі мост) — мост цераз раку Няву ў Санкт-Пецярбургу. Злучае гістарычны цэнтр горада (па трасе Тульскай вуліцы) з раёнам Малая Охта (Чырвонагвардзейская плошча).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мост трохпралётны, металічны, цэнтральны пралёт — развадны. У вежах, выкананых у выглядзе маякоў, знаходзяцца механізмы, якія кіруюць разводам моста.

Бакавыя пралёты — скразныя металічныя клёпаныя арачныя фермы з праезнай часткай па ніжнім поясе, даўжынёй па 136 метраў кожны. Цэнтральны пралёт — развадны паваротны двукрылы, металічны, клёпаны. Даўжыня сярэдняга пралёта — 48 метраў.

Зноскі

  1. а б www.most-spb.ru. «Большеохтинский мост. Историческая справка» (руск.). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 5 лютага 2008.
  2. а б www.most-spb.ru. «Большеохтинский мост» (руск.). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 5 лютага 2008.