Вялікі Абухаўскі мост
Выгляд
| Вялікі Абухаўскі мост | |
|---|---|
| | |
| Каардынаты: 59°51′15″ пн. ш. 30°29′37″ у. д.HGЯO | |
| Перасякае | Нява |
| Месца размяшчэння | |
| Матэрыял | жалезабетон |
| Агульная даўжыня |
|
| Адкрыццё | 15 снежня 2004 |
Вялікі Абухаўскі мост (руск.: Большо́й Обу́ховский мост) — вантавы неразвадны мост праз Няву. Размешчаны на мяжы Неўскага раёна Санкт-Пецярбурга і Усевалажскага раёна Ленінградскай вобласці, у сярэднім цячэнні Нявы; злучае праспект Абухаўскай Абароны і Акцябрскую набярэжную. Адзін з самых доўгіх мастоў Расіі. Першы неразвадны мост праз Няву, самы вялікі мост у Санкт-Пецярбургу па велічыні перакрыванага пралёта (382 м), а таксама найбуйнейшы мост праз Няву.