Вялікая Каралінская сінагога
Выгляд
Славутасць | |
Вялікая Каралінская сінагога | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата скасавання | 1880-я |
Матэрыял | драўніна |
Вялікая Каралінская сінагога, або проста Каралінская сінагога — колішняя сінагога ў Караліне, прадмесці Пінска. Знаходзілася ў цэнтры так званай плошчы Трох сінагог[1], ці Каралінскай плошчы, сфарміраванай на скрыжаванні вул. Пахілай (раней — Школьны завулак, не захавалася[2]), Бутрымовіча (пазней вул. Лазенная, цяпер — вул. Калініна) і Школьнай (раней — вул. Прадоўжана-Школьная, цяпер — вул. Альхоўскіх). Сінагога згарэла ў 1880-я гг.
Зноскі
- ↑ Так неафіцыйна называлі яе жыхары горада. На былой Каралінскай плошчы адноўлены мураваныя будынкі сінагогі Канфедэрацкая і міквы.
- ↑ Ішла ад вул. Каралінскай (зараз — вул. Іркуцка-Пінскай дывізіі) да вул. Альбрэхтаўскай (зараз — вул. Кірава)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бюлетэнь маніторынгу гістарычнай прасторы. Сшытак 1. Сінагогі Беларусі / Барысюк Ю.. Кукуня В., і інш.. — Warszawa, 2016. — С. 39. — 344 с. — ISBN 978-83-940777-1-6.