Вялікая школа нацыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікая школа нацыі (буйным планам)

«Вялікая школа нацыі» (грэч. Μεγάλη του Γένους Σχολή, турэцк.: Özel Fener Rum Lisesi) — найстарэйшая і самая прэстыжная грэчаская праваслаўная школа ў Стамбуле (Турцыя).

Заснавана ў 1454 годзе Матэасам Камарыётсам, хутка стала школай для «высакародных» грэчаскіх і балгарскіх сем'яў Асманскай імперыі. Тут вучыліся многія асманскія міністры, а таксама валашскія і малдаўскія князі, якія прызначаліся асманскім урадам. Напрыклад яе скончыў Дзмітрый Кантэмір.

Цяперашні будынак Школы размешчана недалёка ад царквы Святога Георгія ў раёне Фенер, які з'яўляецца рэзідэнцыяй Канстанцінопальскага Патрыярха. Сярод мясцовых жыхароў вядома таксама як Чырвоны замак і Чырвоная школа.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]