Вялікі Казацкі завулак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікі Казацкі завулак
Санкт-Пецярбург
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 386 ± 1 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікі Казацкі завулак — завулак у Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга. Праходзіць ад Гарохавай вуліцы да Загараднага праспекта. Назва Казацкі завулак вядомая з 1795 года, яна была дадзена ад змешчанага тут Данскога казацкага падворка.

У 1821—1846 гады існавала найменне Крывы завулак (звязана з канфігурацыяй праезду). Адначасова выкарыстоўваліся назвы Казацкі Крывы завулак, 1-ы Казацкі завулак.

Сучасная назва Вялікі Казацкі завулак дадзена 7 сакавіка 1880 года.

З 3 студзеня 1925 года па 7 ліпеня 1993 года завулак сумесна з Малым Казацкім завулкам называўся завулак Ільіча ў гонар У. І. Леніна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1