Вівіяніт
Выгляд
| Вівіяніт | |
|---|---|
| | |
| Формула | Fe3(PO4)2·8H2O |
| Статус IMA | grandfathered mineral (G)[d][1] |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Цвёрдасць | 1,5—2 |
| Сінгонія | monoclinic crystal system[d] |

Вівіяні́т — мінерал, водны фасфат жалеза Fe3(PO4)2·8H2O. Упершыню апісаны нямецкім геолагам А. Г. Вернерам у 1817 годзе і названы ў гонар Джона Генры Вівіяна (1785—1855), англійскага палітыка і мінеролага з Труро ў Корнуале, які адкрыў гэты мінерал.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Цвёрдасць 1,5—2 па шкале Моаса. Спайнасць дасканалая (010). Пласцінкі гнуткія, але крохкія. У вадзе нерастваральныя. Лёгка раствараецца ў салянай і ў азотнай кіслотах.
Формы знаходжання
[правіць | правіць зыходнік]Сустракаецца ў выглядзе пласціністых і ігольчастых празрыстых крышталёў светла-зялёнага колеру, якія на паветры хутка змяняюць афарбоўку на індыга-сінюю з прычыны частковага акіслення. Таксама ў выглядзе прамяністых і кудзелістых агрэгатаў, канкрэцыі, зямлістых шарыкаў і жаўлакоў.