Перайсці да зместу

Війдумяэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Війдумяэ

Війдумяэ (эст.: Viidumäe) — запаведнік у Эстоніі, на востраве Саарэмаа.

Запаведнік Війдумяэ быў заснаваны ў 1957 годзе для аховы прыморскіх ландшафтаў. Плошча складае 1846 га. Запаведнік займае найбольш прыпаднятую ўскраіну Заходне-Саарэмааскага ўзвышша. Рэльеф прадстаўлены плато (у заходняй частцы Саарэмааскага ўзвышша) і раўнінай, якая стромкім уступам размешчана ніжэй плато і мае старажытныя берагавыя ўтварэнні.

Флора запаведніка досыць багатая — налічваецца 683 віды раслін. Тут растуць векавыя сасновыя лясы з прымешкай дуба, верасовыя лясы, бруснічнік, альховыя балоты. Сустракаюцца эндэмічныя і рэдкія віды. З фаўны тут жывуць: больш за 30 відаў млекакормячых (еўрапейская казуля, вавёрка, барсук), 200 відаў птушак (лясны канёк, берасцянка, лясны жаўрук), 4 — паўзуноў, 5 — земнаводных.