Перайсці да зместу

Віктар Вестэрхольм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Вестэрхольм
Victor Westerholm
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Victor Axel Westerholm
Дата нараджэння 4 студзеня 1860(1860-01-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 1919(1919-11-19)[1][2][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Greta Westerholm[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж[4] і impressionist music[d][4]
Вучоба
Уплыў Robert Wilhelm Ekman[d][4], Thorsten Waenerberg[d][4] і Ойген Дзюкер[4]
Уплыў на Johannes Snellman[d], Sulho Sipilä[d][4], Вяйнё Валдэмар Аалтанен[4], Joel Pettersson[d][4] і Juho Rissanen[d][4]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Аксель Вестэрхольм (фінск.: Victor Axel Westerholm; 4 студзеня 1860, Турку — 19 лістапада 1919, Турку, Фінляндыя) — фінскі мастак-пейзажыст, прафесар, з 1891 па 1919 год — галоўны захавальнік Мастацкага музея Турку, стварыў калонію мастакоў Энінгебю.

З 1869 па 1879 гады навучаўся ў мастацкай школе ў Турку, а пазней у якасці творчай практыкі з 1878 па 1880 і з 1881 па 1886 гады навучаўся ў Дзюсельдорфе ў Дзюсельдорфскага акадэміі мастацтваў. Ён з’яўляўся апошнім з плеяды фінскіх мастакоў дзюсельдорфскай школы. Яго настаўнікамі былі Андрэас Мюлер, Уга Крола і Ойген Дзюкер.

З 1888 па 1890 гады навучаўся і Парыжы ў Жуля Юзефа фон Лефеўра і Гюстава Буланжэ.

У якасці самастойнага жывапісца дэбютаваў у 1876 годзе. Прымаў удзел у многіх выставах у Фінляндыі (у 1893, 1894, 1896, 1897, 1899, 1900, 1901, 1902, 1904, 1905, 1909 гадах). Пасля смерці мастака яго вялікія рэтраспектывы прайшлі ў Фінляндыі ў 1924 і 1954 гадах.

Экспанаваўся на выставах у Венецыі (1897), Парыжы (1900 і 1908), Маскве (1917 г.) і ў Капенгагене (1919). Пасля смерці карціны мастака былі прадстаўлены на выставах у Кілі, Германія ў 1929, Мілане і Рыме, Італія ў 1937, Маскве і Ленінградзе, Расія ў 1953 і 1954 і ў Кітаі ў 1958 гадах.

З’яўляўся выкладчыкам мастацкай школы ў Турку і ўзначальваў яе ў якасці дырэктара. З 1891 па 1919 гады быў першым захавальнікам мастацкага збору Мастацкага музея ў Турку. У сваёй творчасці выпрабаваў ўплыў імпрэсіянізму.

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 3 Register of the Artists' Association of Finland
  3. ↑ Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 18 кастрычніка 2026.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Biografiskt lexikon för Finland — SLS.