Перайсці да зместу

Мілан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Мілан
Milano
45°28′ пн. ш. 9°10′ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Рэгіён Ламбардыя
Правінцыя Мілан
Бургамістр Giuseppe Sala[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны каля 600 да н.э.
Плошча 182 км²
Вышыня цэнтра 120 м
Водныя аб’екты Naviglio della Martesana[d]
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 1 299 439 чалавек (2004|31.12.04)
Шчыльнасць 6 500 чал./км²
Этнахаронім milanesi або meneghini
Афіцыйная мова італьянская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 02
Паштовы індэкс 20100
Аўтамабільны код MI
ISTAT 015146

comune.milano.it (італ.)
Мілан (Італія)
Мілан
Мілан
Мілан (Ламбардыя)
Мілан
Мілан

Мілан (італ.: Milano, лац.: Mediolanum) — горад у Італіі, другі па колькасці насельніцтва (пасля Рыма) горад краіны, адміністрацыйны цэнтр паўночнаітальянскага рэгіёна Ламбардыя. Мілан знаходзіцца ў басейне р. По, за 480 км на поўнач ад Рыма, звязаны па каналах з ракой Ада на ўсходзе і ракой Тычына на захадзе. Горад ляжыць на вышыні 120 м вышэй за ўзровень мора. Антычны старажытнарымскі горад Медыяланум фарміраваўся ў сэрцы сучаснага Мілана. Найбольш ажыўленыя вуліцы ў Мілане — тыя, што ідуць ад цэнтральнай Саборнай плошчы (Piazza del Duomo). Большасць прамысловасці Мілана знаходзіцца на значнай адлегласці, на далёкіх крэсах ад цэнтральнай часткі горада.

Сучасны горад

[правіць | правіць зыходнік]

З-за росту прамысловых раёнаў Мілан адчувае хуткае ўзрастанне працоўнай сілы і павелічэнне колькасці жыхароў, асабліва гэты працэс узмацніўся пасля II сусветнай вайны. Галоўны наплыў працоўных адбываецца з іншых мясцін Італіі. Мілан — галоўны камерцыйны, фінансавы і індустрыяльны цэнтр, найбольш сучасны горад краіны. Тут размяшчаюцца штаб-кватэры галоўных банкаў краіны і галоўнай фондавай біржы. Галоўнымі галінамі вытворчасці з’яўляюцца сталеліцейная, тэкстыльная (асабліва ядвабавая), авіяцыйная прамысловасць, тут вырабляюцца адзенне, прылады для машынаў, аўтамабілі, абсталяванне для чыгункі, сельскагаспадарчае абсталяванне, хімічныя рэчывы, абсталяванне для друку, фармацыя, мэбля, ежа. Мілан — гэта галоўны ў Італіі цэнтр транспарту: чыгункі, авіяцыі і аўтамабільных дарог. Сярод вышэйшых навучальных устаноў — універсітэт Мілана (1923), універсітэт Святога Сэрца (1920), а таксама камерцыйныя і тэхнічныя інстытуты. Акадэмія Брэра прыгожых мастацтваў, кансерваторыя Джузэпе Вердзі і інстытут ядзерных даследаванняў Энрыка Фермі таксама размяшчаюцца тут, як і бібліятэка Ambrosiana, лепшая ў Італіі. У ліку музеяў і галерэй Мілана — музей «Poldo-Pezzoli» і музей натуральнай гісторыі. Галерэі мастацтва знаходзяцца ў бібліятэцы Ambrosiana і ў палацы Брэра. Таксама тут знаходзяцца касцёл Санта-Марыя-дэле-Грацые (14651490) і дом Леанарда да Вінчы. Найбольш значнымі гістарычнымі будынкамі з’яўляюцца Міланская кафедра (пачала будавацца ў 1386), замак Сфорца (1456), Вялікі шпіталь (Ospedale Maggiore, 1456), базіліка Сант-Амброджа (Basilica di Sant' Ambrogio, 386, перабудоўвалася ў ХІ і ХII стагоддзях) і базіліка Сан-Ларэнца (VI ст., перабудавана ў XVI ст.). Таксама ў Мілане знаходзіцца La Scala, адзін з найбольш прэстыжных оперных тэатраў.

Мілан быў заснаваны кельтамі каля III ст. да н.э. Горад перайшоў пад уладу Рыма ў 222 г. да н.э., а з 305 па 402 з’яўляўся сталіцай заходнерымскай імперыі. На працягу V і VI стст. колькасць насельніцтва Мілана ў выніку нападаў гунаў, готаў і ламбардаў неаднаразова скарачалася, нават да памераў вёскі. Горад быў неаднаразова перабудаваны на працягу ІХ ст., а пазней стаў рэзідэнцыяй архібіскупа. У ХII ст. Мілан стаў вольнай камунай, альбо рэспублікай, гэты статус быў гарантаваны па міру ў Канстанце 1183 г. У ХIII ст. горад трапіў пад уплыў дзвюх уплывовых фамілій, Вісконці і Сфорца. Вісконці кіравалі з 1447 г., а Сфорца дамінавалі з 1450 па 1535 г. Гэтыя дзве фаміліі сталі аднымі з лідараў італьянскай арыстакратыі, мелі сувязі з усімі значнымі фаміліямі Еўропы.

Пасля 1535 г. горад трапіў пад замежнае панаванне на 400 год. Іспанія кіравала з 1535 па 1713 год, пакуль не страціла горад у выніку вайны за іспанскую спадчыну. Мілан адышоў да Аўстрыі. Францыя кіравала горадам з 1796 па 1815, пакуль ён не быў вернуты Аўстрыі. У 1859 г. Мілан увайшоў у склад Сардзінскага каралеўства, а пасля ў склад аб’яднанай Італіі ў 1861 г.

Пасля І сусветнай вайны Мілан стаў цэнтрам дзейнасці Беніта Мусаліні і яго фашысцкай партыі. Адсюль Мусаліні здзейсніў марш на Рым у 1922 г. Горад быў значна пашкоджаны падчас II сусветнай вайны.

Мілан знаходзіцца ў заходняй частцы даліны ракі По, паміж рэкамі Тычына і Ада, ля падножжа Альпаў. Ён займае плошчу 181 км² і размяшчаецца на вышыні 122 метраў над узроўнем мора.

У межах горада (Comune di Milano) жывуць 1 295 989 чалавек (ліпень 2008)[1]. Пасля 1971 насельніцтва горада паменшылася амаль утрая, у першую чаргу з-за рассялення ў прыгарады і працэсу дэіндустрыялізацыі.

Год Колькасць
1861 267 618
1871 290 514
1881 354 041
Год Колькасць
1901 538 478
1911 701 401
2013 1 324 169 [2]
Год Колькасць
2016 1 351 562
2015 1 359 905 [3]
2017 1 351 562 [4]
Год Колькасць
2018 1 366 180 [5]
2023 1 354 196 [6]

Адукацыя і культура

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт Віта-Салютэ Сан-Рафаэле, Вольны ўніверсітэт моў і камунікацый. Мілан — адна з сусветых сталіц дызайну і моды. Тут размяшчаюцца штаб-кватэры дамоў мод Prada, Dolce & Gabbana, Armani, Missoni і Valentino.

Міланскі кафедральны сабор

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Bilancio demografico anno 2008, dati ISTAT
  2. http://demo.istat.it/bil2013/index04.htmlISTAT.
  3. http://www.comune.milano.it/wps/portal/ist/it/amministrazione/datistatistici/popolazione_residente_a_milano
  4. Popolazione Residente al 1° Gennaio 2017ISTAT. Праверана 9 верасня 2017.
  5. Popolazione Residente al 1° Gennaio 2018ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
  6. https://demo.istat.it/?l=it
  7. https://www.comune.milano.it/aree-tematiche/relazioni-internazionali/city-to-city-cooperation/gemellaggi/birmingham
  8. https://vilnius.lt/lt/tarptautinis-bendradarbiavimas/
  9. https://www.comune.milano.it/aree-tematiche/relazioni-internazionali/city-to-city-cooperation/gemellaggi/betlemme
  10. http://www.bethlehem-city.org/en/milan
  11. https://www.comune.milano.it/aree-tematiche/relazioni-internazionali/city-to-city-cooperation/gemellaggi/dakar
  12. https://www.comune.milano.it/aree-tematiche/relazioni-internazionali/city-to-city-cooperation/gemellaggi/cracovia
  13. https://www.krakow.pl/otwarty_na_swiat/2531,miasto,10,0,otwarty_na_swiat.html
  14. https://www.comune.milano.it/aree-tematiche/relazioni-internazionali/city-to-city-cooperation/gemellaggi/lione
  15. https://www.grandlyon.com/metropole/partenariats-internationaux.html
  16. https://www.comune.milano.it/aree-tematiche/relazioni-internazionali/city-to-city-cooperation/gemellaggi/melbourne
  17. https://www.comune.milano.it/aree-tematiche/relazioni-internazionali/city-to-city-cooperation/gemellaggi/osaka
  18. https://www.comune.milano.it/aree-tematiche/relazioni-internazionali/city-to-city-cooperation/gemellaggi/san-paolo
  19. http://legislacao.prefeitura.sp.gov.br/leis/lei-14471-de-10-de-julho-de-2007
  20. https://www.comune.milano.it/aree-tematiche/relazioni-internazionali/city-to-city-cooperation/gemellaggi/san-pietroburgo
  21. https://kvs.gov.spb.ru/en/agreements/
  22. https://www.comune.milano.it/aree-tematiche/relazioni-internazionali/city-to-city-cooperation/gemellaggi/toronto
  23. https://www.comune.milano.it/aree-tematiche/relazioni-internazionali/city-to-city-cooperation/gemellaggi/daegu
  24. https://www.daegu.go.kr/english/index.do?menu_id=00000761
  25. https://www.comune.milano.it/aree-tematiche/relazioni-internazionali/city-to-city-cooperation/gemellaggi/tel-aviv
  26. https://www.tel-aviv.gov.il/About/Pages/Partnerships.aspx
  27. https://frankfurt.de/service-und-rathaus/verwaltung/aemter-und-institutionen/hauptamt-und-stadtmarketing/referat-fuer-internationale-angelegenheiten/partnerstaedte/mailand
  28. https://www.comune.milano.it/aree-tematiche/relazioni-internazionali/city-to-city-cooperation/gemellaggi/francoforte
  29. https://www.comune.milano.it/aree-tematiche/relazioni-internazionali/city-to-city-cooperation/gemellaggi/chicago
  30. http://www.chicagosistercities.com/sister-cities/milan-italy/
  31. https://www.comune.milano.it/aree-tematiche/relazioni-internazionali/city-to-city-cooperation/gemellaggi/shanghai