Віктар Вікенцьевіч Мазуроўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Вікенцьевіч Мазуроўскі
Дата нараджэння 1859[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 жніўня 1944(1944-08-07)[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Jadwiga Zaleska-Mazurowska[d]
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Вікенцьевіч Мазуроўскі (1859, Варшава, Польшча — 7 жніўня 1944 Варшава, Польшча (па іншых звестках каля 1924)) — рускі і польскі мастак, майстар батальных сцэн.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Варшаве, дзе атрымаў у 18761878 першапачатковую мастацкую падрыхтоўку ў Варшаўскім малявальную класе. Працягнуў навучанне ў Санкт-Пецярбургу ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў (да 1888). За час вучобы Мазураўскі атрымаў чатыры медалі: 2 сярэбраных (1881) і два залатыя (1888) за палатны: «Атака кавалерыйскім раз’ездам чаркесаў каля вёскі Бела ў 1877 годзе», «Справа лейб-гвардыі гусарскага палка пры Телішы 3 кастрычніка 1877 г.» (якая, як і некалькі іншых, знаходзіцца ў Дзяржаўным Рускім музеі). Скончыўшы акадэмію ў званні класнага мастака, Мазуроўскі накіроўваецца ў паездку за мяжу (18901894).

Пасля вяртанні з паездкі, займае пасаду мастака пры рускай арміі і выконвае цыкл работ прысвечаных арміі. Падчас руска-японскай вайны Мазураўскі накіроўваецца на фронт, вынікам чаго з’яўляецца цыкл работ «З японскай вайны» (1905). Пасля вяртання з фронту працягвае маляваць батальныя сцэны.

З пачаткам першай сусветнай вайны зноў адпраўляецца на фронт, дзе малюе цыкл карцін прысвечаных сусветнай вайне. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў бальшавіцкай Расіі працягвае пісаць карціны, працуючы ў ваенным музеі Пецярбурга. Ва ўзросце 65 гадоў у 1924 выязджае з СССР у Еўропу, пасля чаго звесткі пра яго губляюцца.

Мяркуецца, што ён пражываў у Рыме ў Італіі, адкуль пазней перехал у Польшчу, дзе загінуў ва ўзросце 85 гадоў падчас Варшаўскага паўстання.

Вядомыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Справа казакоў Платава пад Мірам 9 ліпеня 1812, 1912 г.,холст, алей
  • «Атака кавалерыйскім раз’ездам чаркесаў каля вёскі Бела ў 1877 годзе»
  • «Справа лейб — гвардыі гусарскага палка пры Телішы 3 кастрычніка 1877 г.»
  • «Бой за сцяг»
  • «Справа казакоў Платава пад Мірам 9 ліпеня 1812»
  • «Атака лейб-гвардыі коннага палка на французскіх кірасір пад Фрыдландам 2 чэрвеня 1807 г.»
  • «Кавалерыйскі бой»
  • «Хто каго?»
  • «Расійская пяхота ў 1914 годзе»
  • «Атака текінскага палка аўстрыйскай пяхоты ў 1915 годзе»

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/361730 Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Wiktor Wincenty Mazurowski // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.