Варшаўскае паўстанне
Варшаўскае паўстанне (1944) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Аперацыя «Бура», Другая сусветная вайна | |||
| |||
Дата | 1 жніўня — 2 кастрычніка 1944 года | ||
Месца | Варшава, Польшча | ||
Вынік | Здушэнне паўстання | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Варшаўскае паўстанне — узброенае змаганне супраць нямецкіх акупантаў у польскай сталіцы ў рамках акцыі «Бура».
Гэта быў адзін з найбольшых збройных чынаў, зладжаных антынацысцкім падполлем у акупаваных гарадах Еўропы. Паўстанне выбухнула 1 жніўня 1944 года. Удзел у баях узялі каля 50 тысяч паўстанцаў. Замест планаваных некалькі дзён паўстанне доўжылася больш за 2 месяцы[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]Польская партызанская армія тады была адным з самых шматлікіх рухаў супраціву ў Еўропе. Яна падпарадкоўвалася польскаму ўраду ў выгнанні — шматпартыйнай кааліцыі, арганізаванай у Лондане.
Яшчэ 20 ліпеня польскі ўрад у выгнанні аддаў загад атрадам Арміі Краёвай ва ўзаемадзеянні з Чырвонай Арміяй вызваляць польскія гарады і абвяшчаць там уладу польскага ўрада. Калі савецкія войскі захапілі два плацдармы за Віслай, Сандомірскі і Мангушаўскі, камандаванне АК палічыла гэты момант падыходзячым для пачатку паўстання. Тым больш, што маскоўскае радыё звярнулася да варшавян з заклікам паўстаць супраць немцаў.
Ваенныя дзеянні
[правіць | правіць зыходнік]31 ліпеня, калі перадавыя сілы Чырвонай Арміі набліжаліся да размешчанага на ўсходнім беразе Віслы варшаўскага раёна Прага, камандавалы Арміі Краёвай (АК) Тадэвуш Камароўскі (псеўданім «Бур») аддаў загад аб пачатку паўстання ў горадзе. Да аперацыі, якая пачалася пасля абеду 1 жніўня пад камандаваннем кашталяна варшаўскай вобласці палкоўніка Антоній Хрустэля (псеўданім «Мантэр»), прыступілі прыблізна 23 тысячы салдат АК, з якіх толькі частка была ўзброена.
На працягу першых дзён баёў паўстанцы захапілі шмат стратэгічна важных аб’ектаў, і пазней іх колькасць павялічылася да 34 тысяч. 3 жніўня яны захапілі будынак нямецкай жандармерыі Nordwache — «Паўночная вартавая вежа» і вызвалілі з падвалаў некалькі дзясяткаў мірных жыхароў, знайшлі там таксама зброю і боепрыпасы[4]. 5 жніўня паўстанцы ўзялі канцлагер Генсіуўка і вызвалілі 383 зняволеных, у тым ліку 348 яўрэяў. Большая частка з іх далучылася да паўстанцаў. Аднак не атрымалася цалкам выцесніць немцаў з цэнтра горада, а таксама авалодаць галоўнымі камунікацыямі і мастамі.
Пачынаючы з 3 жніўня немцы сталі сістэматычна бамбіць Варшаву з паветра. Для падаўлення паўстання яны сцягвалі дадатковыя сілы. Акрамя гэтага, пачаліся масавыя расстрэлы жыхароў гораду. 16-тысячны нямецкі гарнізон быў узмоцнены, і 5 жніўня немцы пачалі контратаку з дапамогай танкаў, цяжкай артылерыі і ўдарнай авіяцыі. У здушэнні паўстання прымалі ўдзел наступныя часткі:
- 1-ы і 2-ы батальёны 1-га Усходне-мусульманскага палка СС (800 афіцэраў, унтэр-афіцэраў і радавых);
- 1-ы полк «Брыгады Камінскага» (1700 чалавек);
- 3-і казачы кавалерыйскі батальён 57-га ахоўнага палка;
- 69-ы казачы батальён 3-й кавалерыйскай брыгады Казачага Стана[5];
- 36-я грэнадзёрская дывізія СС «Дырлевангер».
За здушэнне польскага паўстання адказваў генерал СС Эрых фон дэм Бах, які ўзначальваў так званыя «аперацыі супраць бандытаў» у акупаванай нацыстамі Еўропе. Толькі два падраздзяленні, якімі камандаваў фон Бах, — так званая «Руская нацыянальная вызваленчая армія» і брыгада СС, набраная выключна з асуджаных злачынцаў, у першыя два дні Варшаўскага паўстання знішчылі 40 тысяч мірных жыхароў. Атакавалыя нямецкія калоны падзялілі Варшаву на «паўстанцкія астравы». Сувязь паміж астравамі паўстанцы наладзілі праз пераходы ў скляпах і падземныя камунікацыі. На захопленай паўстанцамі тэрыторыі ўладу трымала польская адміністрацыя, выдаваліся газеты, дзейнічала радыё «Блыскавіца» (польск.: «Błyskawica») і гарадскія службы.
Меркавалася, што баі будуць працягвацца некалькі дзён да прыходу Чырвонай Арміі. Дзеля перамоў з І. Сталіным у Маскву прыбыў прэм’ер польскага ўрада ў выгнанні С. Мікалайчык. Але Сталін наўзамен на савецкую дапамогу варшаўскім паўстанцам прапанаваў Станіславу Мікалайчыку зліць яго ўрад з савецкім марыянетачным урадам — Польскім Камітэтам Нацыянальнага вызвалення, створаным у занятым Чырвонай Арміяй Любліне 20 ліпеня 1944. Пасля таго, як Мікалайчык адмовіўся падпарадкавацца ПКНВ, Сталін аддаў загад аб спыненні наступальных дзеянняў у раёне Варшавы.
Да цяперашняга часу існуюць два пункты гледжання па пытанне, чаму савецкія наступальныя дзеянні пад Варшавай былі спынены. Згодна атрыманаму нямецкай разведкай у красавіку 1944 года паведамлення ад аднаго з надзейных агентаў, на Варшаўскае паўстанне рабіўся разлік яшчэ пры планаванні аперацый Чырвонай Арміі. Пры планаванні летняй кампаніі ў савецкай Стаўцы было вырашана галоўны ўдар нанесці праз Беларусь да Балтыйскага мора і межаў Усходняй Прусіі, дапаможны — на львоўска-сандомірскім кірунку, з пачаткам паўстання ў Варшаве ў той самы час. Аднак калі высветлілася, што кіраўнічую ролю сярод варшаўскіх паўстанцаў адыграе Армія Краёва, а нешматлікія атрады пракамуністычнай Арміі Людовай вымушаны ёй падпарадкоўвацца, Сталін не стаў спяшацца на дапамогу паўстанцам, каб сілы АК у Варшаве былі разгромлены немцамі, што знішчыла б супернікаў вызначанага ўсталявання савецкага кантролю над Польшчай.
Паводле іншага пункта гледжання, наступ быў прыпынены з ваенных меркаванняў, бо Чырвоная Армія за час наступу выдахлася, расцягнула парадкі і камунікацыі, немцы ж, сцягнуўшы да Варшавы 5 танкавых дывізій (у тым ліку дывізіі СС), перайшлі ў контрнаступленне і прымусілі савецкае камандаванне перайсці да абароны.
Сталін не пагадзіўся нават на пасадку брытанскіх і амерыканскіх транспартных самалётаў, якія бы даставілі зброю і боепрыпасы паўстанцам, на савецкіх аэрадромах, што практычна зрабіла немагчымым пастаўляць дапамогу паўстанцам паветраным шляхам, бо бліжэй за ўсё авіябазы саюзнікаў знаходзіліся на поўдні Італіі і ў Вялікабрытаніі. Вышынскі, намеснік наркама замежных спраў СССР, заявіў пасольствару ЗША ў Маскве 18 жніўня: «Савецкі ўрад, вядома ж, не можа пярэчыць супраць таго, каб англійскія і амерыканскія самалёты скідалі зброю ў раёне Варшавы, паколькі гэтая справа амерыканцаў і брытанцаў. Але яно рашуча пярэчыць супраць таго, каб брытанскія або амерыканскія самалёты пасля скіду зброі ў раёне Варшавы прызямляліся на савецкай тэрыторыі, паколькі савецкі ўрад не жадае звязваць сябе прама або ўскосна з авантурай у Варшаве»[6].
Дзеля дастаўкі польскім паўстанцам зброі даводзілася пралятаць адлегласць у тры тысячы кіламетраў з баз у паўднёвай Італіі над акупаванай нацыстамі Еўропай. Калі ж самалёты выпадкова заляталі ў паветраную прастору над занятымі савецкімі войскамі тэрыторыяй, іх збівалі. Праз вялікія страты аперацыю па дастаўцы зброі польскім паўстанцам давялося спыніць. Толькі ў сярэдзіне верасня, калі паўстанне набліжалася да канца, амерыканскай авіяцыяй быў ажыццёўлены адзіны масавы скід зброі і боепрыпасаў, з якога паўстанцы перахапілі толькі 47 тон.
У перыяд з 5 жніўня па 14 верасня немцы задзейнічалі супраць паўстанцаў значныя сілы, падтрыманыя авіяцыяй. Паўстанцы вымушаны былі адступіць. Яны страцілі большасць вызваленых раёнаў і ўтрымлівалі толькі цэнтр горада.
14 верасня савецкія войскі авалодалі Прагай на ўсходнім беразе Віслы. З 13 верасня па 1 кастрычніка 1944 савецкая авіяцыя здзейсніла больш за 5000 самалёта-вылетаў (з іх 700 сіламі 1-й авіяцыйнай дывізіі Войска Польскага) і скінула паўсталым 156 мінамётаў, больш за 500 процітанкавых стрэльбаў, каля 3000 аўтаматаў і вінтовак, 41 780 гранат, 3 млн патронаў, 113 т ежы і медыкаментаў.
15 верасня падраздзяленні Войска Польскага пад камандаваннем генерала Берлінга, дзеючы сумесна з часткамі Чырвонай Арміі, фарсіравалі Віслу ў межах горада і захапілі некалькі плацдармаў, але былі вымушаны пакінуць іх.
Баі працягваліся, павялічвалася колькасць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва, не хапала харчавання, медыкаментаў і вады.
27 верасня 1944 гады немцы пачалі ў Кампіноскай пушчы маштабную антыпартызанскую аперацыю пад кодавай назвай Sternschnuppe. Спачатку польскай групоўцы ўдавалася пазбегчы аблавы, але з-за памылкі штаба 29 верасня была акружана і разбіта пад Якторавам.
2 кастрычніка паўстанцы капітулявалі. Апошнія шэсць месяцаў вайны паўстанцы правялі ў лагерах для палонных.
17 студзеня 1945 года, амаль праз паўгады пасля пачатку Варшаўскага паўстання, Савецкая армія ўвайшла ў пусты знішчаны горад.
Страты
[правіць | правіць зыходнік]Загінулі 10 тысяч паўстанцаў, 17 тысяч паўстанцаў патрапілі ў палон, 7 тысяч зніклі без вестак. Немцы таксама панеслі значныя страты: загінулі каля 10 тысяч салдат, каля 6 тысяч зніклі без вестак, нямецкія войскі страцілі 300 танкаў, гармат і бронеаўтамабіляў.
Загінула каля 150 тысяч грамадзянскага насельніцтва, вялікая частка горада была разбурана (пазней спецыяльныя нямецкія брыгады знішчалі ацалелыя будынкі), каля 520 тысяч жыхароў былі выгнаны з горада.
Паўстанне не дасягнула ні ваенных, ні палітычных мэт, але стала для палякаў сімвалам мужнасці і рашучасці ў барацьбе за незалежнасць.
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Водгукі
[правіць | правіць зыходнік]У сучаснай польскай гісторыяграфіі Варшаўскае паўстанне лічыцца барацьбой за незалежнасць не толькі польскай сталіцы, але і за свабоду і незалежнасць цэлай краіны. Напрыклад, польскі гісторык, доктар навук Анджэй Кшыштаф Кунерт кажа: Відавочна, што бітва за Варшаву была бітвай за Польшчу. Нягледзячы на той факт, што акупанты пазбавілі Варшаву ролі сталіцы, яна была адміністрацыйным цэнтрам аднаго з дыстрыктаў, Варшава заставалася сталіцай польскай падпольнай дзяржавы. Гэтак яе ўспрымаў увесь свабодны свет і большасць польскага грамадства. Паўстанне такіх памераў, якім на працягу двух першых дзён стала Варшаўскае паўстанне, было без сумневаў з самага пачатку бітвай за Польшчу.[7] Намеснік дырэктара музея Варшаўскага паўстання Павел Укельскі ўдакладняе: Варшава прадстаўляла ўсю краіну. Тут дзейнічалі дэлегаты легальнага ўрада, працавалі падпольныя суды і адміністрацыя. На дапамогу паўстанцам ішлі атрады з усёй Польшчы, у Варшаве змагаліся жыхары іншых гарадоў.[8]. З польскага боку галоўную ролю ў Варшаўскім паўстанні адыграла Армія Краёва (каля 40 тысяч чалавек). У гэты час Чырвоная Армія сведама затрымалася перад Віслай і дапамогі паўстанцам не аказала, бо кіраваў паўстаннем польскі эміграцыйны ўрад у Лондане, які варожа ставіўся да камуністаў [9].
Значэнне і памяць
[правіць | правіць зыходнік]Пасля 63 дзён барацьбы паўстанцы склалі зброю, аднак, нягледзячы на паразу паўстання і вялікія ахвяры — знішчэнне гораду і страту пакалення маладых людзей — варшаўскае паўстанне было гераічным актам барацьбы польскага народа за свабоду і замацавала польскую свядомасць на працягу панавання камуністычнага рэжыму ў Польшчы.
Прафесар Анджэй Фрышкэ лічыць, што Варшаўскае паўстанне было вялікай бітвай (…) за свабоду гэтай часткі Еўропы ад нацызму, але таксама рухам супраць савецкай дамінацыі ва Усходняй Еўропе[10]. Улады ПНР не прызнавалі традыцыі Варшаўскага паўстання. Анджэй Фрышкэ лічыць, што ўлада замоўчвала паўстанне таму, што яно было вялікім збройным чынам Арміі Краёвай, якая не была камуністычным падполлем, а структурай, звязанай з польскім урадам у Лондане[10].
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны многія з тых, хто змагаўся ў паўстанні, альбо не маглі вярнуцца на радзіму, альбо сталі ахвярамі рэпрэсій. Узамен за іх гераізм, за выкананне патрыятычнага абавязку яны сустракаліся з рэпрэсіямі, нават смерцю (Лех Качыньскі) [11]. У мінулыя гады варшаўскаму паўстаннню не надавалі належнай увагі. Яно разглядалася як лакальная варшаўская падзея [12].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Анджэй Фрышкэ адзначае, што сярод паўстанцаў былі спрэчкі за сэнс паўстання; сутнасць спрэчкі датычыць таго, ці варта было пачынаць бітву, у якой не было шанцаў на перамогу. Адразу было бачна, што гэта вельмі рызыкоўны крок. Крытыкі камандуючых паўстання кажуць, што быў згублены вялікі людскі, матэрыяльны і культурны патэнцыял, які мог бы служыць народу. Заступнікі ідэі паўстання падкрэсліваюць, што гэтая ахвяра была неабходнай для народзінаў легенды. Чын, вакол якога засяроджваецца ўяўленне народу наступных пакаленняў[10].
У беларускай гісторыяграфіі
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйная гістарыяграфія замоўчвае паўстанне. Гісторык Валянцін Голубеў кажа, што гэта тлумачыцца дзяржаўнай палітыкай, якая ў Беларусі скіраваная на Усход [13].
Зноскі
- ↑ а б COMPARISON OF FORCES, Warsaw Rising Museum. (англ.)
- ↑ а б в г д е ё ж Warsaw Uprising: FAQ. Архівавана 29 верасня 2018. (англ.)
- ↑ polskieradio.pl
- ↑ polskieradio.pl
- ↑ Романько О. В. Мусульманские легионы во Второй мировой войне. М., 2004, с. 217—218.
- ↑ Norman Davies, Rising '44: The Battle for Warsaw. ISBN 0-330-48863-5, стар. 301—302
- ↑ Варшава 1944 — Бітва за Польшчу, Польскае радыё для замежжа
- ↑ Павел Укельскі. Польшча ўшануе герояў паўстання, Польскае радыё для замежжа
- ↑ Юрый Весялкоўскі, «Рочніца „Бужы“ в Бялымстоку», Беларус, Нумар 542 — сакавік 2008
- ↑ а б в Значэнне Варшаўскага паўстання . Radio Polonia (8 лютага 2009).(недаступная спасылка)
- ↑ Варшаўскае паўстанне, Polskie Radio dla zagranicy
- ↑ Польшча ўшануе герояў паўстання, Radio Polonia(недаступная спасылка)
- ↑ Варшаўскае паўстанне ў беларускай гісторыяграфіі, Polskie Radio dla zagranicy
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Норман Дэйвіс, Powstanie '44, Wydawnictwo Znak, Кракаў 2004, ISBN 83-240-0459-9.
- Барыс Сакалоў. Сталин и Варшавское восстание (руск.)(недаступная спасылка). Мнения. Грани.ру (27 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2009. Праверана 6 жніўня 2013.
- Ян Рэпа. Варшавское восстание, "не замеченное" Сталиным (руск.). Бі-бі-сі (1 лютага 2009).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Варшаўскае паўстанне
- Музей Варшаўскага паўстання