Віктар Гаўрылавіч Ліндэнберг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Гаўрылавіч Ліндэнберг
Дата нараджэння 1869
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1916
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар, ваенны ўрач
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар

Віктар Гаўрылавіч Ліндэнберг (1869 — пасля 1916) — беларускі ўрач і арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцыны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1869 годзе ў сям’і нашчадкавага ганаровага грамадзяніна ў Дэрпцкім павеце(руск.) бел. Ліфляндскай губерні[2]. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Дэрпцкай губернскай гімназіі[2].

Скончыў медыцынскі факультэт Імператарскага Юр’еўскага ўніверсітэта дактарантам у 1893 годзе[1][2].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

24 ліпеня 1893 года паступіў на дзяржаўную службу сельскім урачом у Людзінскі павет Віцебскай губерні. У жніўні 1898 года пераведзены на такую ж пасаду ў Рыжыцкі павет. У студзені 1903 года прызначаны віцебскім гарадавым урачом[2].

У час руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў быў прызваны з запасу чыноўнікаў ваенна-медыцынскага ведамства на сапраўдную ваенную службу і прабыў у Маньчжурыі каля года, спачатку малодшым, потым старшым ардынатарам палявога рухомага шпіталя пры 40-й пяхотнай дывізіі(руск.) бел.[2][1].

У чэрвені 1908 года[2] прызначаны выконваючым пасаду памочніка губернскага ўрачэбнага інспектара ўрачэбнага аддзялення Віцебскай губерні[3].

У 1914-16 гадах займаў пасаду валагодскага губернскага ўрачэбнага інспектара[4].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дысертацыя на ступень доктара медыцыны факусуецца на пытанні дзетазабойства(руск.) бел. і плодавыгнання ў Віцебскай губерні[5].

Асобныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Материалы к вопросу о детоубийстве и плодоизгнании в Витебской губернии: (по данным Витебского окружного суда за десять лет, 1897—1906) : диссертация на степень доктора медицины Виктора Линденберга, и. д. помощника Витебского губернского врачебного инспектора

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Линденберг, Виктор Гаврилович (врач ; 1869— после 1916) (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Материалы к вопросу о детоубийстве и плодоизгнании в Витебской губернии (руск.) 
  3. Памятная книжка Витебской губернии на 1909 год издание официальное. С. 7 (руск.) 
  4. Линденберг Виктор Гаврилович (руск.) 
  5. Материалы к вопросу о детоубийстве и плодоизгнании в Витебской губернии: (по данным Витебского окружного суда за десять лет, 1897—1906) : диссертация на степень доктора медицины Виктора Линденберга, и. д. помощника Витебского губернского врачебного инспектора
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.