Віктар Мароз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Віктар Мароз
Нарадзіўся 30 ліпеня 1980(1980-07-30)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Латвіі Латвія
Рост 186 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Латвіі Даўгаўпілс
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1997—1999 Сцяг Латвіі Валміера 1 (0)
1999—2000 Сцяг Латвіі Сконта (Рыга) 9 (1)
2000 Сцяг Латвіі Валміера 4 (0)
2001—2008 Сцяг Латвіі Сконта (Рыга) 137 (15)
2008—2010 Сцяг Балгарыі ЦСКА (Сафія) 22 (2)
2010—2011 Сцяг Кіпра Атрамітас (Гераскіпу) 23 (7)
2011—2012 Сцяг Кіпра ПАЕЕК (Кірэнія) 23 (3)
2012—2013 Сцяг Латвіі Спартак (Юрмала) 37 (5)
2013 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 12 (2)
2014—2016 Сцяг Латвіі Сконта (Рыга) 32 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2007 Сцяг Латвіі Латвія 22 (0)
Трэнерская кар’ера
2016 Сцяг Латвіі Сконта (Рыга) трэнер
2017 Сцяг Латвіі Сконта (Рыга)
2017— Сцяг Латвіі Даўгаўпілс
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 ліпеня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 ліпеня 2017

Віктар Мароз (лат.: Viktors Morozs; нар. 30 ліпеня 1980, Вангажы, Латвійская ССР) — былы латвійскі футбаліст, паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Латвіі (2002—2007). Пасля завяршэння кар’еры стаў трэнерам, зараз з’яўляецца галоўным трэнерам клуба «Даўгаўпілс».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Доўгі час выступаў у Латвіі за рыжскі «Сконта», з якім некалькі разоў станавіўся чэмпіёнам краіны. У 2008 перайшоў у сафійскі ЦСКА, пасля гуляў у клубах другога дыізіёна Кіпра. У 2012 вярнуўся ў Латвію, трапіўшы ў склад юрмальскага «Спартака».

У жніўні 2013 перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[3]. Хутка замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У студзені 2014 пакінуў наваполацкі клуб[4].

У сакавіку 2014 вярнуўся ў «Сконта»[5]. У сезоне 2015 не з’яўляўся на полі. У пачатку 2016, калі «Сконта» быў пераведзены ў Першую лігу, зноў стаў гуляць за клуб, а таксама дапамагаць галоўнаму трэнеру Тамазу Пертыі. Пасля яго зыходу зў каманду ў канцы 2016 года ўзначаліў каманду, якая страціла прафесійны статус. У ліпені 2017 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Даўгаўпілса»[6].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за нацыянальную зборную Латвіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Латвіі 01Чэмпіён Чэмпіён Латвіі (5): 2000, 2001, 2002, 2003, 2004
  • Сцяг Латвіі 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Латвіі (1): 2014

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]