Вікторыя Дрэйвс
Вікторыя Дрэйвс | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | скачкі ў ваду |
Нарадзілася |
31 снежня 1924[1] |
Памерла |
11 красавіка 2010[2][1][…] (85 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Гады кар’еры | 1940 — 1948 |
![]() |
Вікторыя «Вікі» Манала Дрэйвс (англ.: Victoria "Vicki" Manalo Draves; 31 снежня 1924, Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША — 11 красавіка 2010, Палм-Спрынгс, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская скакуха ў ваду, двухразовая алімпійская чэмпіёнка 1948 года.
Нарадзілася ў сям’і выхадца з Філіпін і англічанкі. Пачала спартыўную кар’еру пад дзявочым прозвішчам яе маці — Вікторыя Тэйлар. У 1945 годзе выйгравала срэбра і бронзу на чэмпіянаце ЗША, у тым жа годзе выйшла замуж за свайго трэнера.
У 1946—1947 гадах — чэмпіёнка ЗША ў скачках з вышкі, а ў 1948 годзе і з 3-метровага трампліна. На Алімпійскіх гульнях у Лондане (1948) таксама першынствавала ў тых жа дысцыплінах. Была першай амерыканкай азіяцкага паходжання, якая перамагла на Алімпіядах. На 3-метровым трампліне перамога Дрэйвс стала для амерыканак шостай запар на Алімпіядах, пачынаючы з 1920 года.
Пасля Алімпіяды некаторы час выступала ў шоу Бастэра Крабэ. З 1950 года прысвяціла сябе сям’і, выхоўваючы чатырох сыноў (Дэйл, Джэфры, Кім, Дэвід). У 1969 годзе яе імя было ўключана ў міжнародную Залу славы водных відаў спорту.
Зноскі
- ↑ а б Victoria Draves // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Olympic diver Victoria Draves dies // The Desert Sun — Палм-Спрынгс: 2010.
- Нарадзіліся 31 снежня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Сан-Францыска
- Памерлі 11 красавіка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Палм-Спрынгс
- Пахаваныя ў Каліфорніі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Скакуны ў ваду ЗША
- Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
- Алімпійскія чэмпіёны па скачках у ваду
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1948 года
- Скакуны ў ваду на летніх Алімпійскіх гульнях 1948 года
- Памерлі ад раку падстраўнікавай залозы