Вікторыя Рэбенсбург
Вікторыя Рэбенсбург | |||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Германія | ||||||||||||||||||||||||||||
Дата нараджэння | 4 кастрычніка 1989 (35 гадоў) | ||||||||||||||||||||||||||||
Месца нараджэння | Кройт, Баварыя, Германія | ||||||||||||||||||||||||||||
Кар'ера | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клуб | SC Kreuth | ||||||||||||||||||||||||||||
У зборнай | снежань 2006 | ||||||||||||||||||||||||||||
Статус | спаборнічае | ||||||||||||||||||||||||||||
Медалі | |||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||
Вынікі | |||||||||||||||||||||||||||||
Кубак свету | |||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||
Апошняе абнаўленне: 23 студзеня 2013 |
Ві́кторыя Рэ́бенсбург (ням.: Viktoria Rebensburg, нар. 4 кастрычніка 1989, Кройт, Баварыя) — нямецкая гарналыжніца, алімпійская чэмпіёнка 2010 года ў гіганцкім слаламе, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у гіганцкім слаламе, трохразовая чэмпіёнка свету сярод юніёраў, трохразовая чэмпіёнка Германіі, шматразовая пераможца этапаў Кубка свету ў гіганцкім слаламе.
Спартыўная кар'ера
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў невялікай альпійскай камуне Кройт у Верхняй Баварыі на мяжы з Аўстрыяй. Вікторыя займаецца горнымі лыжамі з дзяцінства. У 2003 годзе Нямецкі лыжны саюз уключыў яе ў трэці склад нацыянальнай зборнай па горных лыжах, з гэтага года яна ўдзельнічала ў міжнародных юніёрскіх спаборніцтвах.
У 2006 годзе 16-гадовая Вікторыя Рэбенсбург выйграла дарослы чэмпіянат Германіі ў гіганцкім слаламе. У тым жа годзе яна была ўключана ў першы склад зборнай і ў снежні 2006 года дэбютавала на этапе Кубка свету. У сезоне 2006/2007 ёй удалося адзін раз патрапіць у першую дзесятку на этапе Кубка свету, акрамя таго, яна перамагла на двух этапах Кубка Еўропы.
На чэмпіянаце свету 2007 года Вікторыя Рэбенсбург заняла 8-е месца ў гіганцкім слаламе.
У 2008 годзе Вікторыя заваявала тры медалі — золата, срэбра і бронзу на юніёрскім чэмпіянаце свету, а таксама два тытула чэмпіёнкі Германіі — у гіганцкім слаламе і супергіганце. На юніёрскім чэмпіянаце свету 2009 ёй дасталіся два залатыя медалі.
У 2009 годзе яе прызналі лепшым маладым спартсменам Германіі. У сезоне 2009/2010 да Вікторыі Рэбенсбург прыходзіць сапраўдны поспех на дарослым узроўні. 28 снежня 2009 года ўпершыню трапляе ў першую пяцёрку на этапе Кубка свету, а 24 студзеня 2010 года ўпершыню трапляе на п'едэстал (другое месца).
24 лютага 2010 года на Алімпіядзе ў Ванкуверы становіцца алімпійскай чэмпіёнкай у гіганцкім слаламе — першай алімпійскай чэмпіёнкай ад Нямеччыны ў гэтай гарналыжнай дысцыпліне за апошнія 54 гады. У алімпійскім супергіганце Вікторыя заняла 28-е месца.
23 кастрычніка 2010 года Вікторыя выйграла свой першы ў кар'еры этап Кубка свету, перамогшы ў стартавай гонцы сезона 2010/ 2011 — гіганцкім слаламе ў Зельдэне. 6 лютага 2011 года выйграла гіганцкі слалам ў нямецкім Цвізеле, а праз месяц — у чэшскім Шпіндлерув Млыне. Па выніках сезона 2010/11 Вікторыя стала ўладальніцай малога Кубка свету ў заліку гіганцкага слалама. У лістападзе 2011 года выйграла этап Кубка свету ў гіганцкім слаламе ў амерыканскім Аспене.
У пачатку сакавіка 2012 года за 2 дні выйграла 2 гіганцкіх слалама ў баварскім Офтэршвангу. На фінальным этапе сезона ў аўстрыйскім Шладмінгу ўпершыню ў кар'еры выйграла супергігант, а таксама атрымала чарговую перамогу ў гіганцкім слаламе. Дзякуючы гэтаму поспеху, Вікторыя другі год запар выйграла залік гіганцкага слалама ў рамках Кубка свету.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Вікторыі Рэбенсбург
- Вікторыя Рэбенсбург — статыстыка на сайце FIS (англ.)
- Вікторыя Рэбенсбург — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)