Перайсці да зместу

Вікторыя Уладзіміраўна Паўловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вікторыя Уладзіміраўна Паўловіч
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя настольны тэніс
Нарадзілася 8 мая 1978(1978-05-08) (46 гадоў)
Грамадзянства
Рост 176 см
Вага 65 кг

Вікторыя Уладзіміраўна Паўловіч (нар. 8 мая 1978, Мінск) — беларуская спартсменка, гулец у настольны тэніс. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2006 года па настольным тэнісе ў камандным турніры, трохразовая чэмпіёнка Еўропы (у адзіночным разрадзе і ў пары). Удзельніца 4-х летніх Алімпійскіх гульняў (2000—2012).

Спартыўная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У настольны тэніс Вікторыю і яе сястру Вераніку прывяла маці. Даволі хутка Вікторыя стала паўнапраўным членам зборнай Беларусі па настольным тэнісе. У 1995 годзе Паўловіч дэбютавала на сусветным першынстве, але дэбют аказаўся не занадта ўдалым і Вікторыя выбыла з барацьбы ўжо на ранніх стадыях турніру.

Дэбют на летніх Алімпійскіх гульнях у Вікторыі Паўловіч адбыўся ў 2000 годзе ў Сіднеі. У адзіночным разрадзе беларуская спартсменка заняла ў групе другое месца і не змагла прабіцца ў наступны раўнд. У парным разрадзе разам з Таццянай Кастраміной Вікторыя пераадолела бар'ер групавога этапу, але ўжо ў першым раўндзе плэй-оф беларуская пара пацярпела паражэнне ад карэянак. У 2002 годзе Паўловіч упершыню стала прызёрам еўрапейскага чэмпіянату, заняўшы другое месца ў парным разрадзе. Усяго на рахунку беларускай тэнісісткі 3 залатыя, 4 сярэбраныя і 4 бронзавыя медалі кантынентальных першынстваў.

На летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года ў Афінах Вікторыя Паўловіч здолела прайсці адзін раўнд спаборніцтваў у адзіночным разрадзе, але саступіла на стадыі 1/8 фіналу і выбыла з турніру. У парным разрадзе дуэт Паўловіч-Кастраміна выбыў ужо ў першым раўндзе, саступіўшы тэнісісткам з Італіі. У 2006 годзе на чэмпіянаце свету ў нямецкім Брэмене зборная Беларусі з Вікторыяй Паўловіч у складзе ў камандным турніры здолела дайсці да паўфіналу турніру, дзе саступіла зборнай Кітая і заняла трэцяе месца, прынёсшы Паўловіч першую ў яе кар'еры ўзнагароду сусветных першынстваў.

У 2008 годзе на летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне Паўловіч прыняла ўдзел толькі ў адзіночным разрадзе. Але ўжо на стадыі 1/16 фіналу Паўловіч мелася сустрэцца з дзеючай алімпійскай чэмпіёнкай кітаянкай Чжан Інін. Асаблівай барацьбы ў матчы не атрымалася і кітайская спартсменка атрымала пераканаўчую перамогу 4-0.

16 мая 2011 года Паўловіч заваявала права выступіць на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане, трапіўшы ў лік 28-мі наймацнейшых тэнісістак свету.

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі