Вікіпедыя:Адмена праўкі
Адмена праўкі — рэдагаванне, якое адмяняе некаторыя раней зробленыя змены старонкі.
Пры адмене правак іншых удзельнікаў варта кіравацца правілам пра недапушчальнасць войн правак і пажадана пазначаць прычыну адмену ў полі апісання.
Як адмяніць праўку
[правіць зыходнік]Часцей за ўсё адмена праўкі ўжываецца для ліквідацыі наступстваў вандалізму, гэта можа зрабіць любы наведвальнік Вікіпедыі.
У першую чаргу трэба перайсці да гісторыі правак старонкі і з дапамогай параўнання версій вызначыць, якія менавіта праўкі былі вандальнымі.
Калі вандальная праўка адна, проста пстрыкніце на спасылцы (адкат) каля яе:
- (з актуальн. | з папярэд.) о о 13:35, 10 мая 2308 Вандал (размовы | уклад) (102 байта) (адкат)
- (з актуальн. | з папярэд.) о о 13:32, 10 мая 2308 Удзельнік (размовы | уклад) (5024 байта) (адкат)
Калі ёсць некалькі вандальных правак, то пазначце ў левым слупку радыёкнопак апошнюю добрую версію, у правым — апошнюю сапсаваную, а затым націсніце кнопку «Параўнаць азначаныя версіі»:
- (з актуальн. | з папярэд.) о о 13:36, 10 мая 2308 Вандал2 (размовы | уклад) (102 байта)
- (з актуальн. | з папярэд.) о о 13:35, 10 мая 2008 Вандал1 (размовы | уклад) (102 байта)
- (з актуальн. | з папярэд.) о о 13:32, 10 мая 2308 Удзельнік (размовы | уклад) (5024 байта)
Пасля гэтага на старонцы параўнання версій пстрыкніце па спасылцы (адкат) у правым верхнім вуглу табліцы.
У абодвух выпадках пасля націскання (адкат) вы пераходзіце да рэдагавання старонкі з паведамленнем
Праўку можна адкаціць. Праверце папярэдні паказ, што ніжэй, і націсніце «Запісаць». |
Вяртанне да ранейшай версіі
[правіць зыходнік]Але калі вы адмяняеце праўку або праўкі, якія не апошнія ў гісторыі правак, то можа атрымацца так, што MediaWiki не зможа іх выдаліць са зместу старонкі, тады вы ўбачыце паведамленне
Немагчыма адкаціць праўку, бо перашкаджаюць папярэднія ёй праўкі. |
У гэтым выпадку прыходзіцца рабіць вяртанне да ранейшай версіі.
Перайдзіце да апошняй добрай версіі:
- …
- (з актуальн. | з папярэд.) о о 13:35, 10 мая 2008 Вандал1 (размовы | уклад) (102 байта)
- (з актуальн. | з папярэд.) о о 13:32, 10 мая 2008 Удзельнік (размовы | уклад) (5024 байта)
Затым на той старонцы націсніце спасылку «правіць». На ўзніклай старонцы рэдагавання зверху будзе паказана папярэджанне пра тое, што вы рэдагуеце старую версію старонкі. Уручную дадайце карысныя змены, зробленыя пасля вандальных правак, і запішыце старонку.
Апісанне адмены
[правіць зыходнік]MediaWiki прапануе аўтаматычнае апісанне праўкі «Адкат праўкі <нумар праўкі> удзельніка <імя ўдзельніка>» (да якога можна дадаць свой кароткі каментарый) толькі пры адмене адной праўкі.
У выпадках, калі аўтаматычнае апісанне адсутнічае, рэкамендуецца дадаваць у поле апісання змен зразумелы каментарый, напрыклад:
- Адмена 5 вандальных правак [[Удзельнік:xxx]], вяртанне да версіі 13:05, 14 верасня 2007 ад удзельніка yyy або
- Адмена 5 вандальных правак удзельніка [[Special:Contribution/xxx|xxx]], вяртанне да версіі 13:05, 14 верасня 2007 ад удзельніка yyy
Дадатковыя спосабы
[правіць зыходнік]Удзельнікі з дадатковымі правамі маюць больш хуткія спосабы вяртання да папярэдняй версіі старонкі.
- У адміністратараў на старонцы гісторыі, укладу і параўнання правак ёсць спасылка адкаціць, якая імгненна (без заходу ў рэжым рэдагавання) адмяняе адразу ўсе апошнія праўкі апошняга рэдактара старонкі, якія ідуць запар. У апісанне такой праўкі запісваецца стандартнае паведамленне «адкат правак А да версіі Б», таму функцыю хуткага адкату рэкамендуецца ўжываць толькі ў выпадках відавочнага вандалізму, пры адмене якога не патрабуецца тлумачэнняў.
- У даглядчыкаў пры праглядзе розніцы бягучай і дагледжанай версій ёсць кнопка «адхіліць змены», якая вяртае артыкул да дагледжанай версіі, з магчымасцю змяніць прапанаванае па змоўчанні апісанне праўкі.
- У аўтадаглядчыкаў і даглядчыкаў на старонцы гісторыі правак пад загалоўкам ёсць спасылка «Вярнуць да…», якая дадае спасыкі «вярнуць» да ўсіх паказаных на старонцы версій, пачынаючы з другой. Гэтыя спасылкі прыводзяць адразу да рэдагавання абранай версіі з прапанаваным апісаннем праўкі: «N правак вернуты да версіі XXX». Гэтая магчымаць рэалізавана ў беларускай вікіпедыі спецыяльна з дапамогай скрыпта MediaWiki:Gadget-common-action-history.js.