Перайсці да зместу

Вікіпедыя:Апісанне змен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Апісанне змен — кароткае апісанне зробленай праўкі, дададзенае ў поле ўводу «Тлумачэнне» пад акном рэдагавання. Гэта поле неабавязкова для запаўнення, але пажадана, бо дазваляе тлумачыць іншым удзельнікам прычыну сваіх дзеянняў. У некаторых выпадках гэтае поле запаўняецца аўтаматычна.

Не пакідайце поле каментарыя пустым. Нават кароткі каментарый лепей за яго адсутнасць. Асабліва важны каментарый пры выдаленні блока тэксту, каб пры праглядзе гісторыі змен старонкі іншыя ўдзельнікі атрымалі аргументы, што выдаленне не было вандалізмам.

Магчымыя выключэнні
Не рэкамендуецца ўжываць поле каментарыя для вядзення дыскусій. Дыскусію наконт правак у артыкуле варта весці на яго старонцы размоў, і ў любым выпадку пазбягаць войн правак.
Стварэнне перасылкі — адзін з нямногіх выпадкаў, калі рэкамендуецца пакідаць поле апісання пустым, бо аўтаматычна згенераваны каментарый дастаткова інфарматыўны.

Характарыстыкі

[правіць зыходнік]

Поле апісання змен (каментарыя) можа ўмясціць радок да 1000 сімвалаў. У апісанні змен інтэрпрэтуюцца толькі ўнутраныя вікі-спасылкі (з колерам у залежнасці ад існавання мэтавай старонкі) і інтэрвікі і афармляецца тэкст /* загалоўка раздзела */. Усе астатнія магчымасці вікіразметкі, у тым ліку вонкавыя спасылкі, тэгі HTML і MediaWiki, шаблоны і функцыі парсера, не працуюць.

Для праверкі таго, як будзе выглядаць каментарый, можа быць ужыта кнопка «Як будзе». Апісанні правак могуць схоўвацца адміністратарамі, але гэта робіцца толькі ў надзвычайных выпадках.

Дзе ўжываюцца гэтыя каментарыі

[правіць зыходнік]
Пры вывучэнні
  • гісторыі старонкі
  • вашага ўкладу
  • праглядзе розніцы паміж дзвюма версіямі («дыфа», diff)
  • у спісе апошніх правак (у тым ліку ў звязаных праўках, спісе новых артыкулаў)

Калі старонка была перакладзена з іншамоўнай вікіпедыі, то ў каментарыі можна пазначаць крыніцу перакладу, каб тым самым захоўваць аўтарскае права. Для спрашчэння такога пазначэння можна скарыстацца наступнай магчымасцю: скапіраваць поўны URL перакладзенай старонкі з адраснага радка браўзера і ўставіць яго ў поле апісання змен, тады пры перадпраглядзе і захаванні такі радок аўтаматычна будзе разгорнуты ў вікіспасылку на старонку з даданнем «крыніца — » наперадзе (напрыклад, скапіраваны і ўстаўлены адрас https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D0%B8%D0%BA%D0%B8%D0%BF%D0%B5%D0%B4%D0%B8%D1%8F:%D0%9E%D0%BF%D0%B8%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D0%B5_%D0%B8%D0%B7%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B9 будзе ператвораны ў крыніца —). Гэтая магчымасць рэалізавана з дапамогай схаванага гаджэта MediaWiki:Gadget-attribution.js, які працуе для ўсіх удзельнікаў.

Настройка папярэджання

[правіць зыходнік]

Калі вы часта забываецеся запоўніць поле апісання змен перад захаваннем праўкі, то можаце дазволіць Вікіпедыі нагадваць пра гэта: у параметрах выберыце ўкладку «Праца» і ўключыце опцыю «Папярэджваць пра пустое поле тлумачэння праўкі (або апісанне стандартнай адмены)».

Аўтаматычнае апісанне змен

[правіць зыходнік]

Аўтаматычнае апісанне праўкі ў Вікіпедыі дадаецца праграмай MediaWiki ў наступных выпадках:

  • Адсутнасць апісання праўкі, зробленага ўдзельнікам (толькі некаторыя катэгорыі правак);
  • Адмена адной праўкі (спасылкай «адкат»), пры гэтым тэкст прапануецца ў рэжыме рэдагавання, і яго можна змяняць або дапаўняць;
  • Хуткі адкат (спасылкай «адкат»), пры гэтым не даецца магчымасці змяняць апісанне.

Гл. таксама

[правіць зыходнік]