Вікіпедыя:Адміністрацыйная ліхаманка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:АЛ
Заражаны «ліхаманкай» адміністратар рвецца ў бой.

Адміністрацыйная ліхаманка ў Вікіпедыі ― асаблівы стан свядомасці, характэрны для ўдзельнікаў, якія валодаюць адміністратарскімі паўнамоцтвамі. Сутнасць гэтага стану заключаецца ў захапленні сваёй уладай над іншымі ўдзельнікамі. Хоць дакладныя прычыны невядомыя, існуе меркаванне, што ёсць некаторая сувязь ліхаманкі з шырокай і працяглай дзейнасцю па барацьбе з вандалізмам.

Захоплены хваробай адміністратар мяркуе, што прысвоены яму супольнасьцю статус дазваляе рэфлекторна вызначаць правых і няправых у любым канфлікце і бязлітасна караць таго, хто падаўся яму вінаватым. Характэрная асаблівасць «ліхаманкавага» светаўспрымання праяўляецца ва ўсведамленні хворым злоўжывальнага характару сваіх дзеянняў, збалансаваным непахіснай упэўненасцю, што ўсе яго дзеянні накіраваны толькі на карысць.

Дэвіз захопленага хваробай адміна Вікіпедыі: «Цяпер я разбяруся, хто вінаваты, і пакараю, на каго патраплю!» Часам па прынцыпе: «Раз, два, тры ― гэта, пэўна, будзеш ты!»

Лёгкія формы вылечваюцца папярэджаннем, цяжкія ― зняццем паўнамоцтваў. Зняцце паўнамоцтваў ускладняецца тым, што бюракраты амаль заўсёды таксама адміністратары і могуць пайсці насустрач «хвораму». Ініцыятыва па ахове здароўя супольнасці прызнала гэта захворванне самай небяспечнай хваробай ва ўсім Вікісусвеце.