Вікіпедыя:Бот

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Бот (скар. ад англ.: robot — робат) — у Вікіпедыі спецыяльная праграма для здзяйснення руцінных аперацый.

У беларускім раздзеле дазволена праца ботаў, аднак ботаўладальнікі павінны адказна падыходзіць да сваіх магчымасцяў. Кожны бот павінен мець асобны ўліковы запіс і спасылку на старонку свайго ўладальніка, пажадана таксама мець назву ў фармаце «ІмяУладальнікаBot». Таксама пажадана, каб на старонцы ўдзельніка-бота быў запоўнены шаблон {{bot}}.

Каб бот не засмечваў адзнакамі сваіх правак старонку Апошніх змен, яго трэба зарэгістраваць. Для рэгістрацыі бота трэба пакінуць заяўку на старонцы Вікіпедыя:Запыты на статус бота.

Гл. таксама[правіць зыходнік]