Вікіпедыя:Заданні для ботаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

На гэтай старонцы дадавайце, калі ласка, запыты на работу, якая лепш атрымаецца ў ботаў.

Памер старонкі 10 087
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху.
Replacement filing cabinet.svg Архівы


Катэгарызацыя медыкаў[правіць зыходнік]

Вітаю. Трэба ўзяць у рувікі катэгорыю Медики Российской империи і ва ўсіх артыкулах, якія ўжо ёсць у нас з рускай івікай і гэтай катэгорыяй, таксама яе праставіць. Цяпер артыкулаў там так многа, што рукамі я не здолею.--Хамелка/ разм. 08:38, 25 лютага 2019 (MSK)

Думаю згаму зрабіць, але ў нас такой катэгорыі пакуль няма, незразумела пад якой назвай ствараць. І калі ў гэтых артыкулах сустрэнецца Катэгорыя:Постаці расійскай медыцыны, то яе прыбіраць і замяняць на новую ці пакідаць?--Artsiom91 (размовы) 09:06, 25 лютага 2019 (+03)
Green check.svg Зроблена.--Artsiom91 (размовы) 21:48, 27 лютага 2019 (+03)
Дзякуй вялікі, і калі што, то постаці расійскай медыцыны - гэта тыя, хто жывуць або жылі на тэрыторыі Расіі, бо яны навучалі сваіх сучасных паслядоўнікаў. А Расійская імперыя была значна шырэйшая за ўласна Расію--Хамелка/ разм. 09:43, 1 сакавіка 2019 (MSK)

Буфет[правіць зыходнік]

Трэба выправіць спасылкі, бо плануецца неадназначнасць. --МВ (папярэдзіць) 13:14, 27 студзеня 2019 (MSK)

Green check.svg Зроблена--Хамелка/ разм. 09:55, 1 сакавіка 2019 (MSK)

Рэзервовы / рэзервны[правіць зыходнік]

Прайдзіцеся ботам па артыкулах і замяніце «рэзервны» на «рэзервовы».--Dzianis Niadbajla (размовы) 13:46, 18 студзеня 2019 (MSK)

Такіх артыкулаў усяго пяць, можна і рукамі памяняць, да таго ж не ўпэўнены, што варыянт "рэзервны" недапушчальны.--Artsiom91 (размовы) 21:58, 20 студзеня 2019 (MSK)

Населеныя пункты Беларусі[правіць зыходнік]

Нядрэнна была б дадаць у артыкулы пасля вобласці краіну (Беларусь), або пасля пазначэння вёска, агагарадок. --VladimirZhV (размовы) 19:08, 12 студзеня 2019 (MSK)

Можна, але варта вызначыць найболей прымальную форму. Ёсць варыянты:
  • "вёска ў N-скім раёне N-скай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад N-скага сельсавета."
  • "вёска ў Беларусі, у N-скім раёне N-скай вобласці. Уваходзіць у склад N-скага сельсавета."
  • "вёска ў Беларусі, уваходзіць у склад N-скага сельсавета N-скага раёна N-скай вобласці."
--Artsiom91 (размовы) 09:13, 25 лютага 2019 (+03)
На мой погляд, улічваючы, што аграгарадкі толькі ў Беларусі, першы варыянт больш лагічны. Я так і рабіў, дапаўняючы некаторыя артыкулы. І "уваходзіць у склад N-скага сельсавета" прысутнічае асобным сказам. --VladimirZhV (размовы) 15:54, 25 лютага 2019 (MSK)
А мне вось больш падабаецца другі варыянт, каб адразу была бачна краіна і не было дзіўнаватага выразу кшталту "... Віцебскай вобласці Беларусі" (які быццам Віцебская вобласці ёсць яшчэ недзе). Такі парадак пашыраны ў артыкулах пра гарады Польшчы, напрыклад Галенеў, таксама Расіі і Украіны.--Artsiom91 (размовы) 21:52, 27 лютага 2019 (+03)
Я не супраць прынцыпова. Калі не вельмі складана тэхнічна.--VladimirZhV (размовы) 06:04, 28 лютага 2019 (MSK)

Спіс Герояў Савецкага Саюза (Беларусь)[правіць зыходнік]

Прайдзіцеся ботам па артыкуле і замяніце "дадзеныя" на "даныя" або "звесткі"--Einimi (размовы) 22:52, 17 снежня 2018 (MSK)

Алгарытм дзеянняў, які можа выканаць любы жадаючы ў любым асобна ўзятым артыкуле:
  1. Акрыць рэдагаванне артыкула
  2. Скапіраваць увесь змест і ўставіць у стандартнай праграме "Блокнот"
  3. Націснуць Ctrl+H, увесці што і на што замяніць (улічыць, што можа быць не назоўны склон)
  4. Замяніць, скапіраваць увесь тэкст з блакнота, уставіць у акно рэдагавання вікіпедыі
  5. Націснуць "Розніца", каб удакладніцца што замена адбылася правільна

--Artsiom91 (размовы) 23:04, 17 снежня 2018 (MSK)

Сярэбраны / срэбраны[правіць зыходнік]

У сувязі з большай пашыранасцю катэгорй з назвай сярэбраны (больш за срэбраны) варта прывесці да адзінага варыянту "сярэбраны". Падрабязнасці на старонцы Размовы:Рагозенскі сярэбраны скарб.--Artsiom91 (размовы) 22:20, 16 кастрычніка 2018 (MSK)

"Лепшы" пры перакладзе з рускай мовы[правіць зыходнік]

Слова "лепшы" існуе, але гэта параўнальная форма, "першы лепшы за другога", рус. "лучше". А рус. "лучший" (найвышэйшая ступень) варта перакладаць як "найлепшы". Варта пераносіць: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%B0%D1%82%D1%8D%D0%B3%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%8F:%D0%9D%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%B3%D0%B0%D1%86%D1%8B%D0%B9%D0%BD%D1%8B%D1%8F_%D1%88%D0%B0%D0%B1%D0%BB%D0%BE%D0%BD%D1%8B:%D0%9B%D0%B0%D1%9E%D1%80%D1%8D%D0%B0%D1%82%D1%8B_%D0%BF%D1%80%D1%8D%D0%BC%D1%96%D1%96_%D0%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%80, https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%B0%D1%82%D1%8D%D0%B3%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%8F:%D0%9B%D0%B0%D1%9E%D1%80%D1%8D%D0%B0%D1%82%D1%8B_%D0%BF%D1%80%D1%8D%D0%BC%D1%96%D1%96_%C2%AB%D0%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%80%C2%BB_%D0%B7%D0%B0_%D0%BB%D0%B5%D0%BF%D1%88%D1%83%D1%8E_%D1%80%D1%8D%D0%B6%D1%8B%D1%81%D1%83%D1%80%D1%83, https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%B0%D1%82%D1%8D%D0%B3%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%8F:%D0%9D%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%B3%D0%B0%D1%86%D1%8B%D0%B9%D0%BD%D1%8B%D1%8F_%D1%88%D0%B0%D0%B1%D0%BB%D0%BE%D0%BD%D1%8B:%D0%97%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%82%D1%8B_%D0%B3%D0%BB%D0%BE%D0%B1%D1%83%D1%81 З павагай, Севастополец (размовы) 13:18, 4 кастрычніка 2018 (MSK)