Вікіпедыя:Выявы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Любы артыкул Вікіпедыі ўспрымаецца значна лепш, калі ён аздоблены выявай альбо выявамі. Папярэдне выяву неабходна запампаваць на Вікісховішча (агульнае для ўсіх моўных версій Вікіпедыі), ці ўласна ў яе беларускамоўны раздзел.

Дзе ўзяць выяву[правіць зыходнік]

Патрэбная выява ўжо можа быць ў межах Вікіпедыі (яе беларускамоўным ці іншамоўным раздзеле), альбо на Вікісховішчы. Калі выява знаходзіцца ў іншамоўным раздзеле Вікіпедыі (ці любым іншым замежным праекце Вікімедыя), вам патрэбна перанесці яе на Вікісховішча ці заліць на беларускую Вікіпедыю. Вікісховішча больш універсальны выбар, бо дазваляе выкарыстоўваць файл ва ўсіх моўных версіях без асобнай запампоўкі ў кожную з іх, што зручна пры перакладзе артыкулаў. Прамое выкарыстанне выяў з іншамоўных версій Вікіпедыі немагчыма.

Калі шуканай выявы ў Вікіпедыі няма:

  • Здымак рэальнага аб'екта ці з'явы можна зрабіць самастойна.
  • Чарцёж, схему ці дыяграму можна стварыць, выкарыстоўваючы графічную ці дызайнерскую праграму.
  • Браць выявы з Інтэрнэта і сканаваць ілюстрацыі з кніг можна толькі пры ўмове прытрымлівання крытэрыяў добрасумленнага выкарыстання. Выключэнне складаюць рэпрадукцыі тых карцін і ілюстрацый, якія перайшлі ў грамадскі набытак.
  • Калі не знойдзена ніводная свабодная выява, ці выява дазволеная для выкарыстання ў Вікіпедыі, можна скарыстацца шаблонам External media. Гэта створыць у артыкуле спасылку на знешнія медыя-матэрыялы, якія ўтрымліваюць патрэбную выяву.

Афармленне[правіць зыходнік]

Як гэта выглядае Што трэба напісаць

Выява з альтэрнатыўным тэкстам:

Лагатып Вікіпедыі

Паменшаная да 30 пікселяў: Лагатып Вікіпедыі

Выява з альтэрнатыўным тэкстам:
 
 [[Image:Wiki.png|Лагатып Вікіпедыі]]
 
 Паменшаная да 30 пікселяў:
 [[Image:Wiki.png|30px|Лагатып Вікіпедыі]]

Выява з рамкай і подпісам:

Лагатып Вікіпедыі
Лагатып Вікіпедыі
← Выява злева
Выява з рамкай і подпісам:
 [[Image:Wiki.png|thumb|Лагатып Вікіпедыі]]
 [[Image:Wiki.png|thumb|left|Лагатып Вікіпедыі]] ← Выява злева

Каб уставіць у артыкул некалькі выяў (напрыклад, выявы карцін у артыкуле пра мастака), выкарыстоўваецца спецыяльны тэг gallery, які згрупіруе выявы ў галерэю.

Існуюць параметры, якія рэгулююць фарматаванне галерэі (выкарыстоўваюцца ўнутры адкрываючага тэга gallery):

  • perrow — колькасць элементаў у радку (не працуе ў рэжыме packed);
  • widths — памер выяў па гарызанталі (не працуе ў рэжыме packed);
  • heights — памер выяў па вертыкалі;
  • showfilename — з любым значэннем уключае адлюстраванне імён файлаў для выяў.
Каб уставіць у артыкул некалькі выяў (напрыклад, выявы карцін у артыкуле пра мастака), выкарыстоўваецца спецыяльны тэг ''gallery'', які згрупіруе выявы ў галерэю.

<gallery perrow=3>
Выява:wiki.png
Выява:wiki.png|Подпіс
Выява:wiki.png|Подпіс са [[Галоўная старонка|спасылкай]]
</gallery>

Існуюць параметры, якія рэгулююць фарматаванне галерэі (выкарыстоўваюцца ўнутры адкрываючага тэга ''gallery''):
* perrow — колькасць элементаў у радку (не працуе ў рэжыме packed);
* widths — памер выяў па гарызанталі (не працуе ў рэжыме packed);
* heights — памер выяў па вертыкалі;
* showfilename — з любым значэннем уключае адлюстраванне імён файлаў для выяў.

Каб зрабіць спасылку на старонку выявы, трэба перад назвай дадаць двукроп'е: Выява:Wiki.png

Каб зрабіць спасылку на выяву ці іншы медыя-файл, трэба ўжываць спасылкі Media: Media:Wiki.png, Media:Classical guitar scale.ogg

Каб зрабіць спасылку на старонку выявы, 
трэба перад назвай дадаць двукроп'е: [[:Выява:Wiki.png]]

Каб зрабіць спасылку на выяву ці іншы медыя-файл, 
трэба ужываць спасылкі '''Media:''' 
[[Media:Wiki.png]], [[Media:Classical guitar scale.ogg]]

Рэкамендацыі[правіць зыходнік]

Афармленне азнаямленчай выявы[правіць зыходнік]

Многія артыкулы Вікіпедыі ўтрымліваюць адну выяву, якая ілюструю галоўную думку артыкула. У гэтай якасці для біяграфічнага артыкула выкарыстоўваецца партрэт, для артыкула пра тэхніку — здымак прадмета артыкула, для жывёлы — яе выява, і гэтак далей. Рэкамендуецца пачынаць артыкул менавіта гэтай выявай. Такая выява мусіць мець атрыбут міні і паясняльны подпіс. Напрыклад:

[[Выява:Church of Vitaut Hrodna06.jpg|міні|Паясняльны подпіс]]

Нагрувашчанне выяў[правіць зыходнік]

Артыкул можа стаць цяжкім для ўспрымання, калі на старонцы змешчана занадта шмат выяў пры параўнальна малым аб'ёме тэкста. Па гэтай прычыне дадавайце ў артыкул толькі найбольш важныя ілюстрацыі, альбо дадавайце выявы ў структурыраваныя галерэі.

Спасылкі[правіць зыходнік]

Пошук свабодных выяў[правіць зыходнік]